Афиша мероприятий «Орше 950»

1 Комментарий

  1. Надзвычай уразіла маленькая прыпіска да паведамлення пра дзень, час і месца правядзення канферэнцыі «Орша на мяжы тысячагоддзя» — «по пригласительным билетам». Усё, далей няма куды — даразвіваўся музейны комплекс да ступені скрайняга адміністрацыйнага абсурду.
    Канферэнцыя, асабліва музейная — гэта па дэфолту мусіць быць адкрытае масавае мерапрыемства, паколькі гэта — форма асветнай працы, у гэтае якасці, дарэчы, і ў справаздачах праходзіць.
    А музейная канферэнцыя па запрашальных білетах — гэта абсурд, «сапогі всмятку». Гэта нешта кшталту «закрытой распродажі». Гэта міжсабойчык, варыянт «самі гонім — самі п’ем».
    Уразілі «калегі», моцна.
    Асабліва ўражвае тое, што «засакрэціць» канферэнцыю вырашылі тады, калі краязнаўчы рух у горадзе і так перажывае крызіс,калі адчуваецца адсутнасць пераемнасці паміж пакаленнямі краязнаўцаў. Прыток маладых людзей у шэрагі краязнаўцаў амаль спыніўся, а тыя, хто далучаецца цяпер, выяўляюцца неабазнанымі адносна даробку сваіх папярэднікаў (нават жывых і актыўных).
    Шукаючы шляхоў падтрымаць краязнаўчы рух я мусіў нават прыдумаць адмысловы варыянт спалучэння краязнаўства з турызмам — гл. на «Глобусе Беларусі», пакуль на самым версе ў раздзеле форуму пад назвай «Вопросы о путешествиях».
    А тут «міжнародная» канферэнцыя, якая можа выклікаць актыўную зацікаўленасць тых, хто ўжо хоча ведаць пра свой горад як мага болей, хто хацеў бы ганарыцца сваім горадам, ведаць паболей з таго, чым можна адказаць на роспыты пра свае родныя мясціны ў замежных паездках ды снціўных зносінах.
    Не хацелася б спаўзаць на банальнасці, але ж менавіта з гонару за свае мясціны пачынаецца грамадзянскае пачуццё!
    Ды і тое, што давялося перажыць гораду за ягоную гісторыю, гаворыць пра вострую неабходнасць выхоўваць павагу да яшчэ ня знішчаных каштоўнасцей і набыткаў, развіваць у цяперашніх яго насельнікаў гаспадарскую ашчаднасць, разуменне, што старыя муры могуць ацэньвацца не толькі коштам цэглы.
    Дык што ж можа быць важней з гэтай кропкі гледжання за гістарычную ці краязнаўчую канферэнцыю, якая праходзіць у будынку музея? Тут бы загадзя апублікаваць праграму, абвесціць пра найбольш цікавыя даклады ды выступленні…
    Урэшце рэштаў, гэта было б карысна нават з кропкі гледжання выканання музейным комплексам фінансавага плану, бо дало б падставы для інтэнсіўнай рэкламы. Можа быць, гэтая канферэнцыя стварыла б нагоду наведаць аршанскія музеі ды часовыя выставы нават для тых, хто ўвогуле не ведаў пра іхнае існаванне, ці каго звадзілі туды некалі ў складзе школьнай экскурсіі, і адбілі такім чынам любую цікавасць.
    Гэтае надзвычай дзіўнае рашэнне адгарадзіць «запрашальнымі білетамі» гарадскую грамаду ад самога горада і ягонае гісторыі ўзнікла праз тое, што дзейнасць музейнай сістэмы цяпер поўнасцю падпарадкаваная чыста бюракрацкай логіцы, у рэчышчы якой грамадства ў горадзе — лішняе, і толькі замінае кіраўніцтву «кіраваць». І людзі, якія насяляюць горад — гэта толькі нахлебнікі, якія толькі спажываюць створаныя начальствам даброты, і без якіх начальству было б толькі лягчэй.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *