Аўтарская песня ў Hippie house

Новости культуры
0
(0)

На гэты раз верасень адзначыўся тым, што ў экзатычным Hippie house гасцявала аўтарская песня.

1-aleg-kisyale%d1%9eskiПрычым выключна расійская аўтарская песня, безадносна месцапражывання выканаўцаў. Напрыклад, першым выканаўцам быў гамяльчанін Алег Кісялеўскі – такі сімпатычны хлопец з доўгім хаірам. Аднак па ўсіх прыкметах – мова, тэматыка, падача, адметнасці – гэта быў выканаўца расійскай аўтарскай песні. Наконт адметнасцяў варта сказаць колькі слаў. Даўно заўважыў, што расійская і беларуская аўтарская песня кардынальна адрозніваюцца адна ад адной. Найперш тэматыкай.

Расійская аўтарская песня насёння абсалютна безасабовая, з аднаго боку, і разам з тым заглыбленая ў эгацэнтрызм самакапання і самапазнання. Беларуская аўтарская песня непараўнальна прадметная і тэматычная. Нават даволі пасрэдныя аўтары нясуць усе гэтыя адметнасці. У беларускай аўтарскай песні абсалютна няма ненарматыву, бо ўвесь ён выключна народжаны расійскай (рускай) мовай і даўно ўжо стаў часткай яе літаратурнага працэсу. Практычна ўсё гэта можна сказаць пра песні Алега Кісялёва.

З цікаўнасцю слухаў падключаную да гітарнага працэсара акустычную гітару, якая выдавала неўласцівыя для яе гукі. У галаве затрымліваліся радкі з песняў Алега (без ненарматыву, якога там было навалам): Мог бы остаться собой / Только сущность не в этом… По вашей версии, не так уж и плохо, /Ответ в песнях талого снега… Всё равно я вернусь синтезаторным звуком / Изнасиловать ваши уши. На жаль, ён быў прыкметна выпіўшы, таму часта забываў словы песень, якія ліліся без канчаткаў нібыта адна нейкая доўгая песня. Таму ўражанне сталася змазаным. Парада: не выпівайце перад выступам.

Наогул, падалося, што народ прывык да рок-н-рольных каманд, таму сабраўся звыкла патопаць нагамі ды памахаць валасамі (у каго яны былі). І ў гэтым выявілася праблема. Навошта прыходзіць на канцэрт аўтарскай песні, якая ў прынцыпе гэтага не прадугледжвае, каб потым ад расчаравання напіцца на халяву ды потым паваліцца дзе-небудзь у вуглу і адключыцца? Дома гэта будзе больш камфортна.

2-dvoe-protiv-vetraНаступным быў дуэт “Двое против ветра” з Менска. Гэта гітарыст Валянцін і вакалістка Алёна. Яны былі абсалютна адэкватныя, ды і ўзровень быў яўна вышэйшы. Яны ведаюць як і з чаго пачаць, нягледзячы на зусім невялікі “стаж” на сцэне. І пачынаюць з “House of the risin’ sun” Абсалютнае траплянне ў дзясятку. Адразу чапляе дзве рэчы. Першая: заточанасць на філасафічнасць і заглыбленасць паэтычных пошукаў. Якія, зноў жа вяртаючыся да адметнасцяў расійскай аўтарскай песні, не выходзяць за кола самапазнанняў і самакапанняў у гэтым зменлівым свеце: Никак нельзя все время пребывать в пассиве, / И в понедельник – с чистого листа. / Но ты уже летишь с моста, / Пора на выход, брат. Часам паэтычныя пабудовы выклікаюць нейкія асацыяцыі, але надта неканкрэтныя: Иди вперед, в глазах все сожжены пути, / Лети, пусть с переломанными крыльями, / И помни – ты никогда не станешь прежним. / Лети… даже если знаешь – / Твой проигрыш неизбежен. Заўважны прысмак рэпавага рэчытатыву, часам гэта выклікае праблемы з вымаўленнем тэксту ў патрэбным тэмпе ў Алёны.

Другая рэч: гэта яўна не аўтарская песня. Чатырохчверцевы размер з акцэнтам на трэцяй долі – гэта рок-н-рол. І не проста рок-н-рол, а стары добры soft rock. Калі я сказаў пра гэта ім, яны былі яўна заінтрыгаваныя. Прыйшлося прыгадаць адэптаў гэтага стылю – дуэт Simon & Garfunkel ды гурт Crosby, Steal, Nash and Young. Але з размытасцю паэтычнага складніка ўсё смачна і прывабна зроблена ў музычным плане. Што ж, паглядзім, што з гэтага дуэта мае быць далей. Яны зацікавіліся “Аршанскай бітвай”, дык можа й перасячэмся шчэ. Завяршаць яны таксама умеюць – заспявалі на завяршэнне “Knockin’ on heaven’s door”. Яшчэ адно яскравае пацвярджэнне рокавай прыроды іхнага жанру.

3-leonaА вось спявачка Леона з Новасібірску (уявіце сабе!) – гэта ўжо аўтарская песня чыстай вады. Яна пачала з саўнд-чэку, і адразу стала зразумела, што гэта птушка высокага палёту. Я не настолькі дабра знаёмы з расійскай аўтарскай песняй, але б’юся аб заклад – гэта насёння адна з лепшых выканаўцаў гэтага жанру. У жыцці гэта маленькая, абсалютна нічым непрыкметная дзяўчына невызначальнага веку, ля мікрафона раптам вырастае ў незабыўнае відовішча, імя якому я не падбяру. Нейкая магутная энергія шугае з яе голасу і гітары нібыта з атамнага рэактара. Але гэта не шалёная энергія рок-н-рола, гэта цёплая энергія сонечнага святла і паветра. Нібыта ў гэтым паветры стала больш кіслароду. Настолькі ў адным фокусе на адным узроўні сышлося ўсё – і слова, і выкананне, і валоданне голасам, і гітарай: У меня на рабочем столе / Крюк, веревка и мыло – / Для всего, что было, для всего, что было!  Пры гэтым усё гэта гучыць амаль што аптымістычна. І ёй верыш, верыш адразу і канчаткова. Бо Леона проста спальвае сябе ля мікрафона. Паліць безапеляцыйна, бязлітасна і шчыра.

Яна часта карыстаецца тым, што спявае нібыта не пра сябе, а ад іншай асобы, прычым мужчынскага роду. Разам з тым не выходзіць за звыклае кола эгацэнтрызму надта ўласцівага менавіта жаночай аўтарскай песні: Меня потихоньку выносят из списка живых, / Относящихся к группе риска… / Эй, не унывай, киска, / Весна близко! Леона, як яна сама сказала, ужо трэці раз у Воршы і другі – ў Hippie house Максімава. Мне ж прыйшлося ўпершыню сутыкнуцца з ёю, і магу адказна заявіць: такога ўзроўню выканаўцаў у нас няма. Побач проста няма каго паставіць! На жаль. Нейкая зацятая, ні з чым непараўнальная самабытнасць. Не хачу паўтараць заезджаныя штампы, проста скончу яшчэ адной цытатай з песні: У меня пронзительно странный взгляд / И странная походка пьяного. / Я умру, как умрет человек, / Желающий странного.

К. ЮРСКІ-МЕЗАЗОЙСКІ

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий