Гэты неверагодны Ермалаеў

Новости культуры
5
(1)

У выставачнай экспазіцыі этнаграфічнага музея “Млын” адкрылася выстава юбіляра-мастака Аляксандра Ермалаева.

Ужо толькі ў час адкрыцця многія прысутныя даведаліся, што выстава не проста так: сёлета Аляксандру Ермалаеву спаўняецца 60. З чым яго і віншуем! Нарадзіўся ў Арэхаўску, навучаўся ў мастацкім вучылішчы імя Глебава, жыве ў Барані. Ермалаеў – самы неверагодны і разам з тым самы аршанскі мастак насёння. Ён з тых, хто сам у сабе, хто не лезе наперад, хто не ўваходзіць у нейкія тусоўкі, аб’яднанні ці групоўкі. Можа таму і не так часта выстаўляецца – як трапна сказаў на адкрыцці мастак-баранец Мікалай Таранда: гэта перада мной адчыняюцца дзверы залаў, а ён адчыняе дзверы залаў. Можа таму і не самая прэстыжная выставачная плошча ў горадзе, і не так шмат калег-мастакоў на адкрыцці. Але, паверце, ад гэтага ўзровень таленту менш не становіцца. Аб Аляксандры Ермалаеве трэба гаварыць у некалькіх асобах.

Асоба першая – мастак. На выставе нейкая маладая асоба спытала: як трэба разумець назву карціны “Яблыня з чырвонай квеценню” і яе змест? А ён і не стаў асабліва нешта такога тлумачыць. Мастак не абавязаны і не павінны нешта некаму вытлумачаць аб сваёй творчасці. А навошта? Мастацтва гаворыць само за сябе. Проста ёсць людзі, якім мастацтва гаворыць усё пра сябе, а ёсць, якім яно нічога не гаворыць. Бо ўсё адно не пачуюць. На карцінах мастака шмат Аршаншчыны: Іллінская царква, царква ў вёсцы Машкова, шмат чаго імпрэсіянальнага. Майстра можна заўжды пазнаць паводле ўласцівага толькі яму стылю. Ермалаеў – майстар бясспрэчна. Стыль яго пазнаецца адразу: сюжэты сфакусаваныя, сілуэты выразныя, колеры густыя, насычаныя, часам яркія, часам прыглушаныя. Можа часам не стае патрабавальнасці да сябе ў сэнсе “афармілаўкі” ды дакладнасці і акуратнасці нюансаў малюнка, а так усё на годным ўзроўні.

Асоба другая – рэканструктар архітэктурных аб’ектаў. Аляксандр як ніхто ў нас захоплены тэмай Аршанскага замка і ўсім, што з ім звязана. Не раз удзельнічаў у археалагічных доследах на замчышчы і гатовы хоць зараз схапіць рыдлёўку і ляцець туды на раскопкі, лезці ў самыя небяспечныя ямкі і правалы. Часам здаецца, што ён бачыць скрозь зямлю. Ягоныя макеты Аршанскага замка – гэта нейкая музыка. Глядзіш на іх і не можаш паверыць: няўжо гэта наш замак такі быў?! Хаця з іншага боку, быў некалі такі археолаг-аматар Генрых Шліман, які сцвярджаў, што Троя – гэта рэальны горад, і ён ведае, дзе яго шукаць. Усе толькі смяяліся з яго; маўляў, дзівак нейкі, Троя – гэта ж усё выдумкі сляпога паэта Гамера. А ён узяў ды раскапаў з памочнікамі тую легендарную гамераўскую Трою, і ўвесь свет толькі ахнуў! Ці не станецца гэтаксама ж і з рэканструкцыямі нашага замка Сашы Ермалаева. Ва ўсялякім выпадку як практык з будаўнічым досведам, Ермалаеў ведае, як, дзе і што павінна быць у архітэктурнай канстукцыі таго ці іншага будынка каб ён стаяў. І калі будаваць паводле ягоных макетаў, то верыш, што гэтыя канстукцыі будуць стаяць, а не заваляцца на наступны дзень. У мяне да макетаў замка шмат прэтэнзій, бо тут уступае ў сілу навука. А яна патрабуе, каб макет архітэктурнага аб’екта хаця б на нечым грунтаваўся: даследаваных падмурках, архіўных планах, фотаздымках, малюнках, нарэшце апісаннях відавочцаў, але можа гэта якраз той выпадак, калі макетаванне архітэктурных аб’ектаў (і не толькі замка) – гэта працяг яго творчасці як мастака, а не рэканструктара-архітэктара?

Асоба трэцяя – паэт і аўтар музыкі. Аб гэтым сам Аляксандр сказаў. Менавіта гэта тое, чым ён цяпер займаецца. Гэта яго цяперашняя творчасць. А калі чалавек таленавіты, дык ён таленавіты ва ўсім. І хочацца верыць, што мы пачуем і ягоныя вершы, а магчыма і песні на іх.

Мастакі: Аляксандр Ермалаеў, Мікалай Таранда, Алесь Кажамяка
Мастакі: Аляксандр Ермалаеў, Мікалай Таранда, Алесь Кажамяка
Александр Ермалаеў. Адкрыццё выставы
Александр Ермалаеў. Адкрыццё выставы
Запрашэнне на кадрыль
Запрашэнне на кадрыль
Макет Аршанскага замка
Макет Аршанскага замка
Макет Аршанскага замка
Макет Аршанскага замка
Макет Базыльянскага манастыра
Макет Базыльянскага манастыра
Макет дома
Макет дома
Макет дома
Макет дома
Панарама Оршы ў сярэднявеччы
Панарама Оршы ў сярэднявеччы
Царква ў Машкове
Царква ў Машкове
Яблыня
Яблыня
Яблыня ў чырвонай квецені
Яблыня ў чырвонай квецені
Яблыня
Яблыня

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий