Молот. “БЕЛ-А-РОК”

Новости культуры
0
(0)

К. ЮРСКІ-МЕЗАЗОЙСКІ

МолотХто не ў тэме таму кароткая рэтраспектыва пытання: паўстаў яшчэ ў 90-я гады аршанскі рок-гурт APRAXIA, найбольш вядомы з усіх аршанскіх каманд таго часу.

Прайшоў поўнае кола эвалюцыі ад death-metal року праз скандынаўскі метал-рок, pagan-metal да скінхэдаўскага панк-року і за гэты час выпусціўшы некалькі заўважных магнітакасетных альбомаў. Разам з апошняй трансфармацыяй сваіх поглядаў ужо ў нашым стагоддзі спазналі кардынальную трансфармацыю назва і знешні прыкід каманды: замест “касух” і доўгіх грыў просценькія чорныя саколкі, брытагаловасць і новая назва МОЛОТ. Затым яны, спазнаўшы перыяд паўраспаду (з былой пяцёркі засталіся толькі вакаліст Аляксандр і басіст Сяргей), неяк надоўга зніклі з беларускіх даляглядаў.

І вось на адным з пашынскіх кватэрнікаў неяк нечакана перасекліся мае шляхі з Сяргеем, які і прэзентаваў мне аўдыёпрадукт МОЛОТА, які мы і маем гонар зараз разгледзець больш уважліва. Прынцыпова не стаў лезці ў сеціва і глядзець там усё тое, што напэўна ж ёсць пра гэты гурт. Таму засяродзімся на тым, што маем.

Найперш звяртае на сябе ўвагу лагатып “Strong Survive”, на якім выпушчаны альбом, але дарэмна шукаць год выпуску ці хаця б час запісу на Shadow Records Studio. Склад МОЛОТА пазначаны максімальна лаканічна: А – голас і народныя інструменты, С – бас, А – гітары. Першыя дзве абрэвіятуры няцяжка распазнаць; гэта тыя ж Аляксандр і Сяргей.

Але найперш кідаецца ў вочы нацыянальны дух вокладкі з вядомымі ўсім сімваламі. Гэта тым больш нязвыкла калі ўлічыць, што ў даўнія часы гэтыя ж музыкі ў ГЦК на канцэрце “НРМ” з залы крычалі “Слава России!” і стаялі з узнятай правай рукой з выцягнутай далонню. Дзівосы, аднак! Далей болей: на дыску 11 трэкаў, 7 з іх, пры тым што першы – інструментальны, на беларускай мове. Во яно як! Хаця яшчэ ў часы APRAXIA час ад часу былі песні на беларускай мове. Нарэшце спынюся на наяўнасці ў інстументоўцы запісаў дуды і, здаецца, жалейкі. Уступная кампазіцыя “Вышэй сцяг!” цалкам зроблена на дудзе. Але асноўным строем гучання па-ранейшаму застаюцца насычаныя гітарныя рыфы скінхэдаўскага панк-року.

Аб чым гаворыць у сваіх песнях МОЛОТ? Ёсць тэксты на ўкладцы, прычым толькі на англійскай мове. Вось, да прыкладу, песня “Р. С. В.” (“Распачалася справядлівая вайна”): Там над роднай зямлёй сонца свабоды ўстае, / На барацьбу за свой лёс наш народ паўстае, / Ганарлівыя вольнай Еўропы сыны / Мы адчысцім увесь бруд са свяшчэннай зямлі! / Колькі можна трываць, колькі можна чакаць? / І глядзець, як навала будзе нас прыніжаць? / Мы падымем Меч Продкаў, мы падымем Сякеру, / І загонім у логава гэтага звера!

Наступная называецца не менш баявіта – “Еўрапейскі віцязь”, і тут гаворыцца пра не менш глабальныя рэчы: Вялікія ваяры роднай зямлі, / Прачніцеся ада сну! / На бітву нас клічуць старыя Багі / Нас супрацьстаяць злу! / Віцязь Белы на бой павядзе / Супраць праклятай арды, / І час перамог нашай справы прыйдзе / Пасля ўпартай барацьбы. У такім жа плане зроблены “Час прыходзіць”, “Наш марш”, “Белы рок”. З гэтага шэрагу яўна выпадае “Вязень сумлення”. Аляксандр тут упершыню спявае, а не ўжывае рыкападобны гроўлінг, і песня на расійскай мове. Паслухаем: Ты один из нас, / Ты по прежнему в строю, / Но ты далеко, / Застенки губят жизнь твою! / Ты опасен стал для системы, / И вот итог: ты в тюрьме, / Ты брошен в казематы зон, / За действий прямоту, за голос правды ты распят. / За то, что не стал на / Колени псы тебя винят. / Ты защищал народ и свою землю от врагов, / Теперь в тюрьме под тяжестью стальных оков. / Несмотря на страданья и муки тюрьмы / Ты не сломлен, политзаключенный, / Невзирая на пытки своих палачей / Верен делу борьбы, патриот! / Знай, что помощь придет, свежий ветер победы / Разгонит беды тучи черные, / Рухнут стены темницы и над головой / Снова солнце свободы взойдет! Абсалютная балада нечым нават у стылі “Арии”!

Яшчэ адна балада “Пад сцягамі Чорнага Сонца” ў не меншай ступені прыпыняе ўвагу нетрадыцыйным сюжэтам, хаця з тым жа пафасам барацьбы: Пад сцягамі Чорнага Сонца маршуе на ўсход батальён / Да ваярскае славы бясконцай праз пекла імкнецца ён. Плюс пару кавераў, адзін з каторых ад “Legion 88” (хто ведае, дык і хай сабе, а хто не – то і не варта казаць). Карацей, вось такая пласцінка.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий