Мікола Купава
«…Великое княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ её белорусами, чем на века привяжем её к России. Замирить Белую Русь военной силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только из язык, но и саму память про самих себя…». Екатерина ІІ, императрица России. 1793 г.
Аднаўленчыя працы на будынку Базылянскага кляштара так і не пачаліся. І ўсё ж ёсць спадзяванне, што наступны сезон будзе плённым для рэстаўратараў і шчасьлівым для будынка кляштара.
А зараз пра галоўнае, пра будучы вобраз кляштара. Справа складаная, таму што заблытанная ў стагоддзях часу. Мы павінны стварыць адноўлены вобраз кляштара, які павінен быць такім, якім яго стварылі праектанты і будаўнікі ў сярэдзіне XVIII ст. А калі ў нашым краі запанавалі маскоўскія ўладары, з канца XVIII ст. ў галіне культуры, у тым ліку ў сьферы духоўнай культуры ідэалогія разбурэння ідэнтычнасьці беларускай культуры, самабытнасьці нашага народа стала галоўным напрамкам у афіцыйным кіраўніцтве культурай у ВКЛ, якое прысвоілі сабе акупацыйныя маскоўскія ўлады.
Гэтая ідэалогія патрабавала скасавання ўсіх адметнасьцяў беларускай культуры ў тым ліку і ў архітэктуры. Для гэтага ўжываліся патрабаванні невіліроўкі нацыянальнага вобраза ў культуры. Патрабавалася мяняць аблічча помнікаў, прыстасоўваючы іх да расейскай вобразнай сістэмы. І самым надзейным спосабам барацьбы з беларускай культурай было зьнішчэнне няўгодных помнікаў архітэктуры. Зьнішчаліся ў першую чаргу помнікі гатычнага стылю і рэнесансная архітэктура. Таму ў нас помнікаў архітэктуры гэтых стыляў засталіся лічаныя, якім можна сказаць пашанцавала.
Астатнія помнікі перабудоўваліся на расейскі капыл. Гэткі лёс не абыйшоў міма і Аршанскі Базылянсккі кляштар і сьвятыню. Яны неаднаразова перабудоўваліся і спрашчаліся. Такая работа вялася па ўсім ВКЛ. У ХІХ, ХХ стст. былі перабудаваныя ўсе ня толькі каталіцкія, уніяцкія, рэфармацкія храмы і кляштары, але і праваслаўныя. Яны набывалі аблічча і падабенства з расейскай праваслаўнай архітэктурай, адначасова спрошчанай і прымітыўнай.
Наша дойлідства складвалася ў адзінстве з заходнееўрапейскім і разьвівалася ў адным ключы з Еўрапейскай культурай. Канфесійная архітэктура ВКЛ была асновай нацыянальнай культуры, якая будавалася паводле адзіных нормаў і ўзораў, пануючых у Еўрапейскай культуры. Так нашы помнікі архітэктуры выглядалі імпазантна, узвышана, урачыста і велічна. У іх быў вельмі высокі дах, які і ствараў веліч помніка, яго шыкоўны выгляд. Гэта пацьвярджае будынак менскага Базылянскага кляштара, які адноўлены ў 90-х гадах ХХ ст.
А будынак мужчынскага Базылянскага кляштара, які звыкла мы называем Белсаўпрафам і які не рэстаўравалі, так і выглядае прымітыўна, цалкам прайгравае і сьвятыні, якую нядаўна аднавілі і жаночаму кляштару, які ўнавілі, рэстаўравалі паводле першапачатковага праекту. І гэтая праца для аршанскіх рэстаўратараў з’яўляецца прыкладам.
Мы аднаўляем Аршанскі кляштар Базылянаў, які мае свой адметны вобраз, які спланавалі і збудавалі архітэктары і будаўнікі ў 1774 г. Гэты вобраз помніка ніколі не бачылі ўсе жыхары Воршы. Гэты праўдзівы вобраз кляштара зьнік ужо ў сярэдзіне ХІХ ст. І наша задача аднавіць яго паводле ўсіх правілаў рэстаўрацыі.