Крымінальная гісторыя літаратуры

Новости общества
0
(0)

Зміцер Дзядзенка: па так званай «справе баевікоў» затрымалі супрацоўніка выдавецтва «Кнігазбор» Міраслава Лазоўскага і кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху. Гэтай ганебнай «справе» і прысвечаны верш. 

Паўсюль падман! І дзе шукаць ратунак?
Падай мне, Божа, хоць якісьці знак…
Казалі, кніга — лепшы падарунак,
Але напраўду ўсё зусім не так.

Усё пераацэнена,
Усё агнём гары!
Бандзюкі ўсе пісьменнікі,
А з імі й кнігары.

У іх літаратурным пантэоне
На ўсё ідуць для ўзлёту тыражоў.
Згадайце, скажам, Франсуа Віёна —
Павешаны, пардон, з-за крадзяжоў.

Усё пераацэнена,
Усё агнём гары!
Бандзюкі ўсе пісьменнікі,
А з імі й кнігары.

Яны рассаднік рознае халеры,
Між іх знайсці магчыма наркату…
А прыгадаць Верлена ці Бадлера —
Яны пілі абсэнт, нібы ваду.

Усё пераацэнена,
Усё агнём гары!
Бандзюкі ўсе пісьменнікі,
А з імі й кнігары.

А можна прыгадаць і нашу школу…
Ну што ты стаў зялёным, як агрэст?
За што ў турме сядзеў, напрыклад, Колас?
За нелегальны, бляха-муха, з’езд!

Артыкулаў у кодэксе —
Хоць сракаю жары,
Каб селі (і надоўга!) ўсе
Навокал кнігары!

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *