Больш за 20 бел-чырвона-белых сьцягоў луналі на праспэкце Незалежнасьці ў Менску падчас акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцягу». Падзея была прымеркаваная да гадавіны рэфэрэндуму 1995 г., у выніку якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка і зьліквідаваны статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, піша «Радыё Свабода».
Рух на праспекце ля Кастрычніцкай плошчы фактычна перакрыты. Прычыны – невядомыя. Пэрыядычна праязджаюць палівальныя машыны, якія мыюць праспэкт.
Адразу зьявіліся супрацоўнік міліцыі, які пачаў складаць пратакол на аднаго з удзельнікаў акцыі.
Паводле інфармацыі ад назіральнікаў БХК, пратаколы на ўдзельнікаў акцыі складаюць 2-х відаў: па артыкулу 23.4 (непарадкаваньне міліцыі) і артыкулу 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) Кодэксу аб адміністрацыйнай адказнасьці.










