Сябры Аргкамітэту па арганізацыі святкаванняў звярнуліся ў Аршанскі райвыканкам з заяўкай на ўрачыстая імпрэзы, запланаваныя на 6 верасня.
«Просім Аршанскі раённы выканаўчы камітэт забяспечыць грамадзкі парадак на свяце і гарантаваць выкананне святочнай праграмы,» – гаворыцца ў дасланай мясцовым уладам заяўцы.
У праграме святкавання – экскурсія па Оршы і мерапрыемствы ўласна на Крапівенскім полі, дзе 8 верасня 1514 года адбылася гістарычная бітва: набажэнства, ускладанне кветак да памятнага знаку, выступы прадстаўнікоў замежных амбасадаў і канцэрт.
Мастак Мікола Купава, ураджэнец Оршы і прадстаўнік Аргкамітэту па арганізацыі святкаванняў, лічыць, што мясцовыя ўлады павінны паспрыяць увасабленню гэтай ідэі і не ствараць перашкодаў для адзначэння юбілея гістарычнай бітвы, якая на многія стагоддзі вызначыла лёс развіцця краінаў Усходняй Еўропы.
Паводле заяўкі, ва ўрачыстых імпрэзах прымуць удзел да 450 чалавек. Усе імпрэзы на крапівенскім полі, замўленыя Аргкамітэтам, мусяць скончыцца а 19 гадзіне.