Салдаты знайшлі склад зброі ва ўласнай казарме

Происшествия в Орше
0
(0)

Цэлы склад баепрыпасаў невядома колькі часу захоўваўся проста над галовамі ваеннаслужачых. На гарышчы жылога памяшкання.

Боепрыпасы збіралі з невядомымі мэтамі, і праляжалі б яны ў тайніку невядома, каб камандаванне вайсковай часткі, што дыслакуецца ў вёсцы Заслонава не загадала салдатам навесці парадак на гарышчы.

» Пад час агляду вайскоўцы выявілі зусім нечаканую знаходку — боепрыпасы. 48 патронаў калібрам 7,62 мм, 209 патронаў калібрам 5,45 мм, 16 патронаў ка­лібрам 9 мм, 234 пірапатроны, а таксама пяць аўтаматных мага­зінаў, тры кулямётныя стужкі і дзве планкі для зараджання магазінаў былі акуратна скла­дзены ў полі­этыленавыя пакеты і прыхаваны», — піша раённая газета «Лепельскі край».

Цяпер у частцы праводзіцца праверка, хто збіраў патроны, з якой мэтай, і чаму яны не былі ўлічаныя ў адпаведных дакументах, раз змаглі бескантрольна знікнуць і трапіць у тайнік на гарышчы.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий