У Оршы можна ўбачыць Параф’янава. Вачыма мастакоў

Новости культуры
0
(0)

У гарадской мастацкай галерэі В.Грамыкі экспануецца выстава  твораў, напісанаых падчас мінулагодняга мастацкага пленэру, які праходзіў у вёсцы Параф’янава Докшыцкага раёну.

Дзявяты мастацкі пленэр «У пошуках Атлантыды» праходзіў з 16 па 23 чэрвеня 2013 года ў вёсцы Параф’янава Докшыцкага раёна. Беларускія мастакі натхняліся краявідамі, помнікамі культуры, знаёміліся з гісторыяй цудоўнага кутка Паазер’я. Удзел прымалі Наталля Белавокая, Юлія Гайдукова, Вольга Наскова, Васіль Пяшкун, Маша Пяшкун, Ганна Сілівончык, Кацярына Мяснікова, Людміла Аляксандрава, Святлана Баранкоўская, Валарый Белы, Уладзімір Вальноў, Юрый Платонаў, Эдуард Рэуцкі, Наталля Каржыцкая, Андрэй Міхайлаў, Сяргей Рабцэвіч, Вольга Якубоўская, Дзмітрый Буглак, Інга Карашкевіч, Валерый Шчасны, Алена Глушчонак, Іна Мацвяйчук, Яўген Ліпскі  — мастакі пераважна з Віцебшчыны і Міншчыны.

v4

v2

V1

Пленэры «У пошуках Атлантыды» з 2005-га штогод праходзяць у гістарычных мястэчках Паазер’я. Мастакі знаёмяцца з культурнымі каштоўнасцямі рэгіёна, асэнсоўваюць і перадаюць іх на сваіх творах. Раней пленэры адбываліся ў Дзісне, Лявонпалі (Міёрскі раён), Друі, Опсе (Браслаўскі раён), Асвеі (Верхнядзвінскі раён), Лучаі (Пастаўскі раён), Смалянах, Межаве (Аршанскі раён). Арганізоўваюць пленэры мастачка Кацярына Мяснікова і паэтка Лера Сом.

Удзельнікі спрабуюць захаваць для нашчадкаў прыгажосць і веліч нашага мінулага мастацкімі сродкамі – насуперак свядомым руйнаванням помнікаў ды разбурэнню архітэктурнай спадчыны ва ўмовах дэфіцыту сродкаў на яе аднаўленне.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий