22 лістапада ў 19-00 ў Гарадзкім цэнтры культуры Оршы адбудзецца канцэрт беларускага рок-гурта Acute, якая выконвае песні на беларускай мове. Гурт створаны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі магілёўскага гурта «Глюкі» Стасам Мытнікам і Раманам Жигаревым.
Узнагароды:
Дэбют года на прэміі Ultra-Music Awards 2009;
Гран-пры на фестывалі «Басовішча», 2010 (Гродек, Польшча);
Гран-пры на фестывалі «Вертифест», 2010 (Кіеў, Украіна);
«Рок-прарыў года» на ўзнагародах «Рок-каранацыя 2011»;
«Героі Года» па версіі партала Тузін Гітоў 2012;
Намінант на «Лепшую беларускамоўную песню года» на «Нацыянальнай музычнай прэміі», 2012;
Гурт году на прэміі Ultra-Music Awards 2012