З 18 па 20 лістапада ў Оршы адбудзецца курс «Якуб» — рэкалекцыі для мужчын.
Што такое Курс «Якуб»?
У Бібліі імя Якуб сустракаецца шмат разоў. Вельмі характэрнае, выразнае і даволі суровае маем Пасланне Апостала Якуба. Але таксама перад намі прыгожы мужчынскі вобраз Якуба, патрыяра Ізраільскага народу. У Кнізе Быцця мы чытаем пра адну таямнічую гісторыю, калі Якуб пасля дзіўнага змагання з Богам атрымаў ад Яго благаслаўленне.
Курс «Якуб» — гэта духоўныя практыкаванні для мужчын. Галоўная мэта курса – адкрыць пакліканне мужчыны, але таксама выхаванне мужчынскага характару, адкрыццё ў сабе паклікання мужа і бацькі.
Курс пачынаецца ў пятніцу, 18 лістапада, ў 18.00 і завяршаеццаа ў нядзелю, 20 лістапада, абедам. Удзел ва ўсіх частках курсаў абавязковы.
Кошты ўдзелу і іншыя практычныя рэчы можна даведацца падчас запісу на курс. Запіс абавязковы і заканчваецца за чатыры дні да пачатку курса (у панядзелак). Месцы абмежаваныя.
Запіс па тэлефоне: +375 29 713 02 33 — а. Аляксандр Жарнасек.
Крыніца: catholicnews.by