
Віцебшчына і, у прыватнасці, Орша — адзін з найбольш праблемных рэгіёнаў Беларусі. Тут вялікія цяжкасці з працаўладкаваннем і складаны эканамічны стан. Чакаецца, што акцыю пратэсту ў Оршы наведаюць не толькі жыхары нашага горада і раёна, але і жыхары Талачына, Коханава, Дуброўны і іншых гарадоў і вёсак.

