77 гадоў назад СССР напаў на Польшчу

Страна и мир
0
(0)

polsha77 гадоў таму Савецкі Саюз напаў на Польшчу. 17 верасьня 1939 году.

Чырвоная армія перайшла мяжу з Польшчай, якая з 1 верасьня змагалася зь гітлераўскай Нямеччынай.

Савецкі напад быў вынікам падпісанага пакту Молатава-Рыбэнтропа й сакрэтных пратаколаў да яго, піша radyjo.net.

Сёньня ў многіх кутках Польшчы адбываюцца ўрачыстасьці ў памяць гэтай трагічнай для краіны даты.

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што савецкая агрэсія на польскую дзяржаву мела фундамэнтальнае значэньне ня толькі для змаганьня палякаў, але таксама для ходу ўсёй Другой сусьветнай вайны. Міністар лічыць, што Бэрлін чакаў магчымасьці напасьць на Польшчу й ставіў згаданы напад у залежнасьць ад удзелу Савецкага Саюза ў разьдзеле й ліквідацыі польскай дзяржавы. Мацярэвіч лічыць, што калі б рашэньне Сталіна было іншым, то Гітлер наогул не пачаў бы вайну альбо пачаў бы яе на Захадзе.

Пасьля захопу Польшчы 28 верасьня Нямеччына й Савецкі Саюз падпісалі пагадненьне аб падзеле польскіх тэрыторый.

У частцы краін дата 17-га верасьня разглядаецца крыху зь іншай гістарычнай пэрспэктывы. Для Беларусі і Ўкраіны савецкі напад на Польшчу даў магчымасьць аб’яднаньня этнічных беларускіх і ўкраінскіх зямель, якія ўваходзілі ў склад даваеннай Польшчы. У сваю чаргу Летува атрымала Вільню, якую заўсёды лічыла сваёй сталіцай.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий