Гарадское свята, прысвечанае юбілею славутай гістарычнай бітвы, у якой 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло ўтрая большае вайска Маскоўскага княства, прайшло ў Вільнюсе 26 верасня.
Святочная імпрэзы адбыліся ў самым цэнтры горада, каля коннага помніка Вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну.
Увечары 26 верасня на Кафедральнай плошчы прайшло ўрачыстае святкаванне з удзелам вайскоўцаў, вайсковых аркестраў, харавых калектываў. Жыхары Вільнюса ўбачылі тэатралізаваную пастаноўку з удзелам рыцараў, вершнікаў, сцяганосцаў. Над княжаскім палацам быў ўрачыста ўзьняты сцяг з Пагоняй, а ў двары палаца была паказана светла-музычная 3Dпраекцыя з удзелам Літоўскага вайсковага аркестра ўдарных інструментаў, які выконваў батальную музыку.
З нагоды юбілею выпушчаны ў абарачэнне памятныя манеты, маркі. Праведзены міжнародная гістарычная канфекрэнцыя “ Бітва пад Оршай: вайсковая перамога”, адукацыйная перасоўная выстава, выпушчана серыя плакатаў, брашур, буклетаў.
Урачыстыя святкаванне 500-годдзя Аршанскай бітвы 26 верасня прайшлі і ў іншых гарадах Літвы.










