Для маладых інвалідаў з Віцебска і Лепеля арганізавалі супольны адпачынак. 0 (0)

31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для маладых інвалідаў з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак. Інваліды разам з валанцёрамі весела і гучна развітваліся з летам – нездарма выезд на прыроду быў прызначаны на апошні летні дзень. Адпачынак праходзіў у в. Заслонава Лепельскага раёна […]

Читать

У Дуброўна адрадзіўся касцёл 0 (0)

Падзея адбылася 26 красавіка падчас дыяцэзіяльнай сустрэчы святараў і кансэкраваных асоб з біскупам Алегам Буткевічам, піша catholicnews.by. Доўгі час католікі Дуброўна не мелі магчымасці не толькі маліцца ў сваім касцёле, але нават не маглі сабрацца разам, каб правесці святую Імшу. Адраджэнне парафіі пачалося на пачатку ХХІ стагоддзя. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных дамах ці […]

Читать

Школы хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi ў Оршы 0 (0)

13-15 лютага ў Оршы праходзілі рэкалекцыі «Школы хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi». Як звычайна, падчас рэкалекцый моладзь і старэйшыя ўдзельнікі разважалі над Божым словам, прыступалі да сакрамэнту пакаяння, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамэнт, удзельнічалі ў Эўхарыстыі, cлухалі духоўныя канферэнцыі, дзяліліся перажытым у малых групах і славілі Бога ў малітве праслаўлення. Такім чынам кожны, незалежна ад узросту і адукацыі, […]

Читать

У Беларусі запрацавала першая каталіцкая інтэрнэт-крама 0 (0)

Інтэрнэт-краму Catholicshop.by адчыніла каталіцкая парафія Святой Тройцы ў Глыбокім. Паводле сайту, асартымент крамы падзелены на восем катэгорый: духоўная літаратура, абразы, дыскі, крыжыкі, ружанцы, сувеніры, свечкі і фігуркі. Тавары не асвечаныя: для іх асвячэння ахвотныя могуць самастойна звярнуцца да святара. Прычым не толькі ў Глыбокім, ці ў Віцебскай вобласці – усе замоўленыя цераз інтэрнэт рэчы высылаюцца […]

Читать