Інтэрнэт-краму Catholicshop.by адчыніла каталіцкая парафія Святой Тройцы ў Глыбокім.
Паводле сайту, асартымент крамы падзелены на восем катэгорый: духоўная літаратура, абразы, дыскі, крыжыкі, ружанцы, сувеніры, свечкі і фігуркі. Тавары не асвечаныя: для іх асвячэння ахвотныя могуць самастойна звярнуцца да святара. Прычым не толькі ў Глыбокім, ці ў Віцебскай вобласці – усе замоўленыя цераз інтэрнэт рэчы высылаюцца па пошце накладзеным плацяжом у любы горад Беларусі. І плаціць за пакупкі трэба будзе толькі па атрыманні заказу, на пошце.