У Віцебску маюць намер аднавіць разбураны камуністычнымі ўладамі ў 1961 годзе касцёл Святога Антонія, які знаходзіўся насупраць гарадской ратушы, піша catholicnews.by.
Святар Вячаслаў Барк, гаворачы пра гісторыю разбуранай святыні, адзначыў: “Касцёл Святога Антонія ў Віцебску – адзін з самых старэйшых касцёлаў (яго узвядзенне пачалося ў 1676 годзе), што быў захаваны яшчэ ў XX стагоддзі. Ён вытрымаў вельмі шмат. Гісторыя гэтай святыні трагічная. Яна перажыла Першую сусветную вайну, Другую сусветную вайну. Была вельмі пашкоджаная, але выстаяла. Аднак не перажыла бальшавіцкай навалы. Камуністы, будуючы новы свет, новы Віцебск, руйнавалі старыя святыні”.