Дубровенскі льнозавод меў толькі страты, пакуль пастаўляў прадукцыю на Аршанскі льнокамбінат

Новости экономики и бизнеса
0
(0)

Цяпер прадпрыемства прадае льновалакно ў Кітай. Па вышэйшых коштах.
У апошнія гады ААТ “Дубровенскі льнозавод” ад вытворчасці льновалакна атрымліваў страты. У 2013 годзе, напрыклад, страты ад рэалізацыі льнопрадукцыі склалі 4,9 мільярда рублёў. Па выніках работы за мінулы год чысты прыбытак склаў 939 мільёнаў рублёў.

«Вельмі важна тое, што ў мінулым годзе ў нас была магчымасць каля 40% вырабленага льновалакна рэалізаваць на экспарт на суму 1,1 мільёна долараў. Кітайская народная рэспубліка ў нас купляе кароткае і доўгае валакно. Кошт 1 тоны валакна №3 каштуе 850 долараў, што ў пераводзе складае каля 13 мільёнаў беларускіх рублёў. У той жа час Аршанскі льнокамбінат за такое валакно плаціць 7 мільёнаў беларускіх рублёў з улікам дзяржаўных датацый, або ў 1,8 раза менш, чым кітайскія спажыўцы.

У выніку, дзякуючы пастаўкам ільновалакна ў Кітай, палепшылася фінансавае становішча завода. У нас з’явілася магчымасць своечасова выплачваць зарплату рабочым, рабіць адлічэнні ў бюджэт, аплачваць за выкарыстаныя энергарэсурсы. Упершыню за апошнія гады мы яшчэ да Новага года разлічыліся з гаспадаркамі раёна за пастаўленую льносыравіну. Не зніжаюцца тэмпы пастаўкі валакна на экспарт і ў гэтым годзе. За студзень-люты ў Кітай рэалізавана льнавалакна на суму 329 тысяч долараў», — распавёў газеце «Дняпроўская праўда» дырэктар прадпрыемства А.Басянкоў .

Ён адзначыў таксама, што «прынятых урадам краіны мер па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці валакна недастаткова. Па-ранейшаму нізкая закупачная цана на валакно і нават з улікам дзяржаўных датацый яна ніжэй яго сабекошту. Як вынік, у мінулым годзе ад вырошчвання і перапрацоўкі лёну атрымана 79 мільярдаў рублей страт у цэлым па краіне».

Са стратамі спрацавалі 23 льнозавода, прыбытак маюць толькі 14. Ня так даўно эканамічны суд Віцебскай вобласці пачаў справу аб банкроцтве ААТ «Плісскі льнозавод». Прадпрыемства даўно стратнае, страты ў 2013 годзе склалі 7,679 мільярдаў рублёў. Па выніках трэцяга квартала 2014 года прадпрыемства «сышло ў мінус» яшчэ на 4,163 мільярда рублёў, а выручка ад рэалізаванай прадукцыі ледзьве перавысіла палову сабекошту вырабленага.

На льнозаводзе працуюць 142 чалавекі, і для Падсвілля, дзе знаходзіцца прадпрыемства, і дзе ўсяго 2 100 жыхароў, закрыццё вытворчасці можа мець сур’ёзныя наступствы.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий