8 верасня – 501-ыя ўгодкі Арша́нскай бітвы

Новости общества
0
(0)

Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пач. XVI ст.

Яна адбылася 8 верасня 1514 года, і гэта была найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522). Перамога ў ёй дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасьць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў, на некалькі год засцерагчыся ад узброеных нападаў войска маскоўскага княства.

Перамога пад Оршай — адна з першых у шэрагу трыюмфаў беларускае зброі, сярод якіх бітва на Сініх Водах, Грунвальдская бітва, бітва пад Клецкам.

Праз некалькі гадоў пасьля перамогі невядомы майстар (хутчэй за ўсё ўдзельнік бітвы) стварыў жывапіснае батальнае палатно, на якім у характэрнай для сярэднявечнага жывапісу манеры адлюстроўваюцца ўсе эпізоды сечы, якія быццам адбываюцца адначасна. На карціне, што захоўваецца цяпер у Нацыянальным музэі ў Варшаве, на коп’ях літоўскай кавалерыі можна ўбачыць дзяржаўны сьцяг Вялікага Княства Літоўскага з выявай Пагоні і баявыя флюгеры з чырвонай паласой на белым тле, перакрыжаванай каля тронка другой чырвонай паласой.

Аршанская бітва ўвайшла ў еўрапейскія хрэстаматыі ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога большымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі. Бітва пад Воршай вывучалася ў вайсковых вучэльнях дарэвалюцыйнай Расеі як узор баявога майстэрства. Першым у беларускіх падручніках пра бітву напісаў Вацлаў Ластоўскі. У БССР пра бітву пад Оршай у сваіх падручніках пісалі Усевалад Ігнатоўскі і Мітрафан Доўнар-Запольскі. Пасля сталінскіх рэпрэсіяў бітва ў падручніках не згадвалася, і пісаць пра яе пачалі толькі з распадам СССР.

У 1990-я гады дата 8 верасня пачала адзначацца як Дзень беларускай вайсковай славы. У 1992 годзе на ўгодкі вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. Але з цягам часу афіцыйнае свята адмянілі, убачыўшы ў адзначэнні ўгодкаў Аршанскай перамогі пагрозу сяброўскім стасункам паміж сучаснымі Беларуссю і Расіяй. Тым не менш, у бітве пад Оршай Вялікае княства Літоўскае адстаяла сваю незалежнасць, гэтая перамога надоўга спыніла экспансію Маскоўскага княства. А гістарычная перадышка падоўжыла «залаты век» ВКЛ, калі ў ім расквітнелі культура і мастацтва, пачала фармавацца беларуская нацыя.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий