ААН запрашае стажораў і стажорак зрабіць уклад у працу арганізацыі па абароне правоў чалавека, міру і разьвіцьця.
Валянтэрам і валянтэркам давядзецца спраўляцца з заданьнямі рознага кшталту, кандыдаты маюць быць гатовыя да працы ў розных месцах і павінны ўмець хутка прыстасоўвацца да жыцьця ў розных умовах і працаваць пры розных абставінах. Канчатковае месца працы ўдзельніка будзе вядома толькі пасьля таго, як яго/ яе прымуць на працу.
Пераважная колькасьць праграмаў разьлічаная на працу валянтэра / валянтэркі на пэрыяд да 12 месяцаў.
Арганізатары аплачваюць стажорам: пражываньне, транспартныя выдаткі да месца праходжаньня стажыроўкі і назад, мэдыцынскую страхоўку, штогадовы адпачынак, дапамогу на перасяленьне, якое разьлічваецца па заканчэньні стажыроўкі і выплачваецца пры здавальняючым праходжаньні стажыроўкі.
Патрабаваньні да кандыдатаў / кандыдатак:
– Вышэйшая адукацыя (вышэйшая тэхнічная адукацыя);
– 2 гады досьведу працы ў падобнай сфэры;
– Не маладзей за 25 гадоў (для працы за мяжой) і не маладзей за 18 гадоў (для працы ў роднай краіне заяўніка).
– Выдатнае валоданьне ангельскай, францускай ці гішпанскай мовай;
– Жаданьне працаваць валянтэрам, здольнасьць працаваць у міжкультурнай абстаноўцы, прыстасоўвацца да складаных умоваў, мець добрыя арганізатарскія здольнасьці, мець досьвед працы валянтэрам, або працы ў адной з краінаў, якія разьвіваюцца.
Каб стаць валянтэрам / валянтэркай ААН, неабходна запоўніць заяўку. Валянтэры могуць працаваць за мяжой, у сваёй роднай краіне ці анлайн.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.