Памёр Ігар Аляшчук, рэдактар аршанскай моладзевай газеты “Лідэр”

Новости общества
5
(1)

На фота Ігар Аляшчук (2013 год)

Тыднёвік «Лідэр» выходзіў у Оршы на мяжы 1980–1990-х накладам больш за 20 тысяч асобнікаў, істотна ўплываючы на жыцьцё рэгіёну. Рэдактарам выдання быў выпускнік журфака БДУ Ігар Аляшчук, а разам з ім працавала моладзевая каманда аднадумцаў.

Спачатку яе ўладальнікам быў гаркам камсамола, пасьля — прыватныя асобы. Тагачасны камсамольскі функцыянэр Павел Шульга,, адзін аўтараў гэтага праекту ў 1989-м, згадвае:

«У тыя часы, як шмат хто памятае, усе газэты, іншыя мэдыі былі пад вельмі шчыльным кантролем партыі. Фактычна доступу да аб’ектыўнай, праўдзівай інфармацыі не было. Таму ўзьнікла ідэя стварэння гарадзкой моладзевай газэты. Ідэя была дастаткова рэвалюцыйная, як на той час, бо, апроч такіх рэспубліканскіх моладзевых выданняў, як «Знамя юности» і «Чырвоная змена», нечага падобнага папросту не існавала. Для таго каб ажыццявіць гэтую ідэю, натуральна, былі патрэбныя людзі, былі патрэбныя спэцыялісты. Перш за ўсё мы вырашылі рабіць стаўку на маладых людзей, не зашораных, але ў той жа час дастаткова творчых, крэатыўных. Вось на гэтай глебе мы і пазнаёміліся зь Ігарам Аляшчуком, і менавіта дзякуючы яму ў Оршы сабраўся малады калектыў. Ён запрасіў сваіх сяброў, калегаў, таварышаў па вучобе, і супольнымі іхнімі намаганьнямі ўзнікла газэта «Лідэр».

Маладому рэдактару Ігару Аляшчуку на той час было 20 гадоў, падначаленымі сталі ягоныя ж аднакурсьнікі. Ігар нарадзіўся ў Ружанах у 1969-м, рана застаўся сіратой: калі споўнілася 9, у аўтакатастрофе загінуў бацька, а неўзабаве пасьля цяжкай хваробы памерла маці. Ігар гадаваўся ў цётак у расейскім Тальяці і ў родных Ружанах.За дзень да сьмерці Ігар пасьпеў пабываць у Ружанах, прыбраць магілы сваякоў.Смерць напаткала яго на 45-м годзе жыцця. Цяпер вось бяз бацькі застаўся ягоны 13-гадовы сын Дамінік.

Тыднёвік “Лідэр” праіснаваў нядоўга. Аднак Ігар Аляшчук праз усе жыццё не страціў свае ініцыятыўнасці: апошнія гады займаўся ўласным бізнесам — грузаперавозкамі; меў некалькі вялікагрузных аўтамабіляў. Дагэтуль займаўся паліграфічнымі паслугамі, вытворчасьцю чыгунных вырабаў, меў свае крамы.

Апошнія гады Ігар Аляшчук пражыў у Вілейцы, там ён і пахаваны. Колішні рэдактар адной з першых недзяржаўных газет крыху не дажыў да свайго 45-гадовага юбілею і юбілею «Лідэра» — сёлета спаўняецца 25 гадоў ад выхаду першага нумару газэты. Але непрацяглая гісторыя «Лідэра» і яго ідэйнага натхняльніка ў медыйнай практыцы незалежнай Беларусі застанецца прыкладам удалага спалучэння патрэбнага часу ды месца і неймавернага жадання зменаў. Так піша пра свайго сябра і калегу журналіст Ігар Карней.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий