Віншуем з угодкамі надання Воршы магдэбургскага права!

Новости общества
0
(0)

13 снежня мы адзначым чарговыя ўгодкі з дня надання нашаму гораду поўнага Магдэбургскага права паводле прывілею караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Трэцяга, які паходзіў са шведскай каралеўскай сям’і Вазаў.

Наданне поўнага магдэбургскага права было не простым бюракаратычным рашэннем, яно засведчыла перамогу гарадской грамады ў шматгадовай барацьбе за самастойнасць. У сваю чаргу падмуркам гэтае барацьбы было паляпшэнне дабрабыту насельнікаў горада і інтэнсіўнае развіццё гарадской гаспадаркі, якое і запатрабавала выхаду на новы якасны ўзровень адносінаў з дзяржавай.

Гэтая дата можа лічыцца пачаткам існавання горада як такога. Гэтае рашэнне зацвердзіла новы юрыдычны статус населенага пункта, які пасля гэтага набыў правы і абавязкі калектыўнага суб’екта права. Увасабленнем новага статуса стаў і нададзены тады ж гарадскі герб, выява якога цяпер усім добра знаёмая, бо з 2002 года мае афіцыйны статус ужо і ў Рэспубліцы Беларусь.

Выява нашага герба ўпрыгожвае і адзін з сувенірных керамічных медалёў, якія можна набыць у краме “Талер”(у працоўныя дні з 9.00 да 19.00 , у суботу з 9.00 да 17.00; тэл./факс 8 -0216-338-266). Нагадаем, што керамічныя медалі з выявамі гістарычных і архітэктурных помнікаў Воршы, якія прадаюцца ў краме “Талер”, выраблены прадпрымальнікам Міхасём Паўлавым паводле эскізу вядомага віцебскага гісторыка і краязнаўцы Ігара Цішкіна.

Тамсама можна набыць керамічны мядаль “Аршанскі кляштар базыліянаў”, які выстаўлены на продаж ў рэчышчы дабрачыннай акцыі, абвешчанай яго стваральнікамі. Яны мяркуюць пералічыць частку сродкаў ад продажу медалёў на адмысловы рахунак, адкрыты з мэтаю збірання ахвяраванняў на рэстаўрацыю помніка архітэктуры XVIII ст., жылога будынка кляштара базылянаў, які належыць цяпер прыходу Свята-Пакроўскай царквы Віцебскай епархіі БПЦ.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий