«Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава разыходзіцца па ўсім свеце. Замовы прыйшлі з больш чым 10 краін: ЗША, Канады, Нямеччыны, Галандыі, Турцыі, Літвы, Бразіліі, Расіі і іншых.
Аўтары адзначаюць, што «Айчына» найперш адрасаваная дзецям і падлеткам. Але гэта не значыць, што яна будзе не цікавая дарослым, гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Пра кожную ілюстрацыю можна сказаць, што гэта выдатны мастацкі твор.
«Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» — гэта толькі першая частка. Цяпер ідзе праца над другой, што будзе ахопліваць перыяд ад страты радзімаю нашых продках сваёй незалежнасці у 1795 годзе да аднаўлення незалежнасці Беларусі ў 90-я гады XX ст.
У пачатку сакавіка аўтар, Уладзімір Арлоў, правядзе ў Оршы прэзентацыю кнігі. Пра час презентацыі будзе паведамлена дадаткова. Каб кожны жадаючы мог набыць кнігу, яе пажадана замовіць загадзя.
Для гэтага трэба звярнуцца да старшыні Аршанскай Рады Таварыства беларускай мовы Юрыя Нагорнага па тэлефоне 8-29-71788-92.