Уладзімір Арлоў 1 красавіка правядзе ў Оршы прэзентацыю сваёй кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Сустрэча адбудзецца ў 12 гадзін па вуліцы Чырвонаармейскай, 13.
«Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава разыходзіцца па ўсім свеце. Замовы прыйшлі з больш чым 10 краін: ЗША, Канады, Нямеччыны, Галандыі, Турцыі, Літвы, Бразіліі, Расіі і іншых.
Старшыня ТБМ Юрый Нагорный звярнуўся ў ідэялагічны аддзел райвыканкама, каб дазволілі правесці сустрэчу з пісьменнікам у бібліятэцы ці музеі. Але начальнік ідэялагічнага аддзелу Ганна Святлова адмовіла.