Касцёл святога архангела Міхаіла

Новости культуры
0
(0)

Керамічны сувенірны медаль “Царква Аршанскага езуіцкага калегіума. Anno 1690” змяшчае рэканструкцыю выявы страчанага касцёла, асвячонага ў 1768 г. ў імя архістраціга Міхаілая. Адмыслоўцы называюць яго “творам архітэктуры позняга барока”. Знаходзіўся ён у Наддняпроўскім пасадзе, займаў вялізную тэрыторыю на левым беразе р. Аршыца побач з замкам.

SAM_2211

Першапачатковы драўляны храм быў пабудаваны ў 1604 годзе. Мураваны храм, адлюстраваны на медалі, быў закладзены ў 1741 г. замест драўлянага храма. Ягонае будаўніцтва было скончанае ў 1760 г. Апсідай быў арыентаваны на поўнач да Аршанскага каралеўскага замка.

Адмыслоўцы адносяць будынак да тыпу трохнефавай 2-вежавай крыжова-купальнай базілікі з прамавугольнай апсідай (купал узведзены ў 1830-я гг.). Чатырохгранныя 2-ярусныя вежы пад пакатымі шатрамі фланкіравалі франтальны фасад, завершаны трохвугольным франтонам і крапаваны плоскасным ордэрным дэкорам. У 1786–88 гг. інтэр’ер храма быў перааформлены, драўляныя алтары былі заменены на муравана-стукавыя, быў зроблены фрэскавы роспіс.

Пасля закрыцця ў 1831 годзе касцёл быў перададзены праваслаўнай епархіі, у 1835 г. архітэктарам А. Блондзі выкананы праект перабудовы былога касцёла па праваслаўных архітэктурных канонах. Але ён не быў рэалізаваны ў сувязі з продажам пад знос.

Манастырскі комплекс перайшоў у 1839 ваеннаму ведамству, потым прыстасаваны пад гарадскую турму, якая існавала з 1842 года амаль да поўнага развалу Савецкага Саюзу, які стаў спадкаемцам Расійскай імперыі.

Керамічны медаль “Царква Аршанскага езуіцкага калегіума. Anno 1690” выраблены прадпрымальнікам Міхасём Паўлавым паводле эскізу вядомага віцебскага гісторыка і краязнаўцы Ігара Цішкіна. Гэты, і іншыя керамічныя медалі з выявамі гістарычных і архітэктурных помнікаў Воршы можна набыць у краме “Талер”, у працоўныя дні з 9.00 да 19.00 , у суботу з 9.00 да 17.00; тэл./факс 8 -0216-338-266.

Нагадаем, што тамсама можна набыць керамічны мядаль “Аршанскі кляштар базыліянаў”, які выстаўлены на продаж ў рэчышчы дабрачыннай акцыі, абвешчанай яго стваральнікамі. Яны мяркуюць пералічыць частку сродкаў ад продажу медалёў на адмысловы рахунак, адкрыты з мэтаю збірання ахвяраванняў на рэстаўрацыю помніка архітэктуры XVIII ст., жылога будынка кляштара базылянаў, які належыць цяпер прыходу Свята-Пакроўскай царквы Віцебскай епархіі БПЦ.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий