Мастак да 85-годдзя Уладзміра Караткевіча

Новости культуры
0
(0)

Новы праект «ЛiтаразнаЎства» прысвечаны беларускаму алфавiту і прымеркаваны да 85-годдзя вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У аснове праекта закладзена чорна-белая плакатная графіка.

Гэта асноўны від творчай дзейнасці мастака Паўла Сідаровіча. Кожная графічная работа выканана непасрэдна для кожнай літары алфавiту, дзе мастак выкарыстоўвае прадметы і сімвалы, якія пачынаюцца на адну літару.

Ён складае з іх мастацкую кампазіцыю, злучным звяном у якой з’яўляецца сімвал чалавека, названага мастаком жартам – “Хлопчык”. Кожны малюнак суправаджаецца тлумачальнай надпісам з ужываннем слоў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай мастацкай кампазіцыі.

Такім чынам серыя налічвае 34 графічных працы, што адпавядае колькасці літараў у беларускім алфвiце. Пасродкам прапанаванай канцэпцыі мастак не толькі сам разважае пра беларускую мову і беларускую культуру, але і наводзіць на разважанні гледача.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий