Адкрылася выстава «Арт-Ворша-Рубон»

Новости культуры
0
(0)

У мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстава «Арт-Ворша-Рубон», прысвечаная 500-годдзю Бітвы пад Оршай. Выставу падрыхтавала суполка «Пагоня». Экспазіцыя адкрыта для наведванняў  з 23 кастрычніка па 9 лістапада 2014 года, штодня з 11.00 да 19.00 акрамя панядзелка.

Па словах арганізатараў выставы, асноўная задача экспазіцыі, якая будзе працаваць да 9 лістапада, — пашырыць гісторыю ВКЛ і яго культуру ў мастацтве. «Мы ведаем, што праз нашу беларускую зямлю праходзілі розныя набегі: татарскі, маскоўскі, шведская, нямецкая, французская і іншыя. Але ў нашага народа, у нашых воінаў заўсёды хапала сіл абараняць сябе і абараняць радзіму», — заявіў на вернісажы старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, паведамляе БелаПАН.

rubon-1

rubon-2

На выставе экспануюцца каля сотні твораў беларускіх мастакоў, сярод іх — і напісаныя на гістарычным Крапівенскім полі падчас пленэру. Удзельнік выставы, сябра суполкі «Пагоня» Аляксей Марачкін, распавёў пра мастакоў- ўдзельнікаў выставы і іхныя творы:

» Увогуле, да выставы мы рыхтаваліся цягам усяго году. А некаторыя мастакі працавалі і раней, каля сотні працаў выстаўлена, ёсьць што паглядзець. Найперш мне хацелася б адзначыць акварэлі Міколы Купавы, які даўно ўжо працуе над гэтай тэмай. Таксама мэтафарычныя творы старшыні нашай суполкі Генадзя Драздова, там ёсьць над чым падумаць. Асабліва варта паглядзець «Сейбіта», які раскідвае бел-чырвона-белае зерне, а над ворывам лётаюць чорныя крумкачы, якія ператвараюцца ў цмокаў, у самалёты… Нельга не заўважыць і вялікую інсталяцыю Алеся Родзіна, яна аб’ёмная, вельмі арыгінальная і адначасова простая — фактычна як графіці ў чорна-белым варыянце. Вядома ж, ня пройдзеш міма твораў Ягора Батальёнка, Георгія Скрыпнічэнкі ці такога клясычнага твору, які «Аршанская бітва» Міхася Басалыгі. Выдатны і ягоны «Канстанцін Астроскі на кані».

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий