Перспектывы базыльянскага кляштара: склад для будматэрыялаў ужо рыхтуюць, а праект рэстаўрацыі яшчэ не зацверджаны

Новости культуры
0
(0)

У двары аршанскага паўразбуранага помніка архітэктуры – корпуса базыльянскага кляштара – узводзяць новы драўляны будынак. Аршанцы занепакоеныя: чаму на гэтае будаўніцтва знайшліся новыя дошкі ды іншыя матэрыялы, а на часовы дах для помніка, у якога разбураюцца сьцены, -не.

На пытанне , што за будаўніцтва распачата каля помніка архітэктуры XVIII стагоддзя, колішняга жылога будынка Аршанскага базыльянскага кляштара, дзе пазней размяшчаліся Свята-Пакроўскі праваслаўны мужчынскі манастыр і Аршанскае духоўнае вучылішча, адказала манахіня Данііла. Яе прызначылі «адказнай за адраджэнне Свята-Пакроўскага манастыра» некалькі гадоў таму, бо гістарычны будынак з 2006 году належыць Віцебскай Епархіі праваслаўнай царквы

«Будзе склад для будматэрыялаў і абсталявання. Бо абсталяванне ў сырым корпусе іржавее. Мы будзем завозіць матэрыялы для аднаўленьня будынка. Нам усё гэта трэба пад дах. Гэта ўсё для рэстаўрацыі, бо неўзабаве будзе завершаны праект, нам засталося заплаціць за яго ўжо меншую частку, большую мы заплацілі. Ен мусіць прайсці экспертызу, і пасля гэтага я атрымаю праект на рукі, мы ўзгаднім усе дакумэнты і тут жа прыступаем да рэстаўрацыі корпуса».

Матушка Данііла прапануе не чакаць узгаднення праекта, а падрыхтаваць склад для будматэрыялаў ужо зараз.

Аўтар праекта рэстаўрацыі, архітэктар Мікалай Лук’янчык нічога не чуў пра гэтую ініцыятыву. Ён гаворыць, што ўзьвядзенне часовых пабудоў не супярэчыць заканадаўству, але пазней, калі распачнецца рэстаўрацыя, іх, верагодна, давядзецца зносіць, калі яны апынуцца ў неналежным месцы – бо архітэктары распрацоўваюць ўласны план для разьмяшчэння службовых будаўнічых аб’ектаў і тэхнікі.

Паводле матушкі Даніілы, будматэрыялы можна будзе збіраць яшчэ да зацвярджэння праекта, каб потым хутчэй прыступіць да працы. Ніякіх прамежкавых захадаў для кансервацыі будынка, кшталту ўсталявання часовага даху, прадпрымацца не будзе:

» Мы не будзем рабіць нічога часовага, адразу будзем грунтоўна. За той участак часовага даху, што тут ёсць, мне ледзьве не далі штрафу – бо ён зроблены без праекта. Што да кансервацыі, то мы пазабівалі вокны, пачысцілі скляпенні. І ёсць кавалак часовага даху, зроблены раней. Але ў будынка дужа крохкія сьцены, яны могуць не вытрымаць дах, і нам забаранілі нават датыкацца».

Тое, што гаворыць манахіня Данііла, супярэчыць афіцыйным адказам з Міністэрства культуры, атрыманым аршанскімі краязнаўцамі. Ім было паведамлена, што на часовыя кансэрвацыйныя працы адмысловага праекту ці дазволу не патрабуецца. Асабліва калі вядзецца пра часовы, лёгкі дах з дошак і рубэроіду. І гаспадар можа зрабіць яго цалкам самастойна – калі дбае пра захаванне помніка.

Калі распачнецца ўласна грунтоўная рэстаўрацыя, сказаць цяжка. Праект, паводле манахіні Даніілы, каштуе каля 300 мільёнаў. 21 мільён за папярэдняе абследванне і 150 мільёнаў за распрацоўку эскізнай часткі праекту ўжо заплочана. Пералічана частка грошай і за наступную частку, уласна архітэктурную Унёсак Віцебскай Епархіі праваслаўнай царквы ў гэтую справу – 16 мільёнаў. Астатняе, кажа матушка Данііла – гэта грошы ахвярадаўцаў, сродкі ад продажу царкоўных тавараў і сабраныя вернікамі.

Будаўнічыя матэрыялы, зь якіх зараз будуецца склад – гэта таксама ахвяраваньні. І будуецца ён бясплатна. Толькі калі склад будзе выкарыстаны – пытанне далёкай перспектывы. Паводле архітэктара Мікалая Лук’янчыка, пры ўмове рэгулярнага паступлення грошай, праца над праектам будзе скончана да канца гэтага коду. Калі з грашыма будзе затрымка – толькі ў наступным годзе. Потым праект мусіць быць зацверджаны і ўзгоднены. І толькі дойдзе да рэстаўрацыі.

Лёс помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння, такім чынам, па-ранейшаму незайздросны: чарговыя восень ды зіму ён ізноў прастаіць без даху, і далей разбураючыся ад прыродных ападкаў

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий