Сёння даследчыкі і краязнаўцы Аршаншчыны Таццяна Вароніна, Віктар Михасёў и Віктар Андрэеў разам са святаром Серапіонам агледзілі памяшканні былога бызыліянскага манастыра, каб зразумець яго стан.
Як мы паведамлялі, ў гэтым годзе пасля доўгай перапіскі і паседжэння Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры царква пачала накрываць дах будынка. На сёняшні дзень гэта праца завершана. І можна адзначыць, што дах зроблены добра.
Разам са святаром абмяркавана магчымасць правядзення суботнікаў, прыцягвуючы да іх неабыякавых аршанцыў і прыхажан царквы. Патрэбна ачысціць памяшканні ад смецця. Частка падвальных памяшканняў ужо прыбрана.