У экспазіцыю ўключана і знакамітая карціна невядомага мастака «Бітва пад Оршай», прывезеная з Варшаўскага мастацкага музея.
Парламент Літвы абвясціў 2014 Годам Аршанскай бітвы ў гонар 500 –годдзя перамогі ў славутым сражэнні войскай Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскага княства.
Па словах парламентарыяў –ініцыятараў ушанавання гістарычнай падзеі, бітва пры Оршы з’яўляецца адной з вялікіх перамог і надзвычай важнай падзеяй для літоўскай гісторыі:
«Перамога ў бітве пад Воршай, здабытая ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Літвы супраць значна большай (амаль у тры разы) арміі дазволіла Літве заключыць перамір’е, якое амаль на 40 гадоў забяспечыла мір у дзяржаве».
Пастановай літоўскага сейма зацверджана неабходнасць падрыхтаваць цэлую праграму урачыстасцяў, звязаных з гадавінай бітвы, што адбылася 8 верасня 1514 г. на Крапівенскім полі каля цяперашняй вёскі Гацькаўшчына. Мастацкая выстава, на якой гледачы могуць ўбачыць і славутую карціну «Бітва пад Оршай», таксама праходзіць ў межах праграмы сёлетніх святкаванняў. Экспазіцыя размешчана па адрасе Didžioji g. 4 (Vilniaus paveikslų galerija).