Апрануцца ў стылі «Vorsha battle 500″

Новости культуры
0
(0)

Звязаўшыся з суполкай ‡ Stigmata Style ‡ , ахвотныя змогуць набыць майкі і байкі з разнастайнымі прынтамі, прысьвечанымі сёлетняму 500-годдзю славутай бітвы пад Оршай.

Паглядзець каталог адзення і нешта замовіць для сябе ці ў падарунак для сяброў можна таксама праз сайт  www.stigmata-style.com .

У пошуках сувеніраў да юбілею Аршанскай бітвы аматары могуць зазірнуць на сайт http://imbryk.by , там таксама ёсць адмысловы раздзел сувенірнай прадукцыі.

Бітва пад Оршай, юбілей каторай адзначаецца сёлета, адбылася 8 верасня 1514 года. Гэта была  найбуйнейшая бітва ў час вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў, бітва  паміж літоўскім і маскоўскім войскамі на рэчцы Крапіўне пад Оршай. Перамога ў гэтай бітве  дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Мсціслаў і Крычаў. Пасля бітвы да 1518 году не адбывалася ўварванняў на Беларусь маскоўскіх войскаў (за выняткам асобных набегаў).

У наш час перамога пад Оршай разглядаецца як адна з першых у шэрагу такіх трыумфаў беларускае зброі, як  іншыя славутыя бітвы – на Сініх Водах,  пад Грунвальдам і  Кірхгольмама,  бітва пад Клецкам.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий