Выява: “Аршанскі замак”, кераміка, 2014 г.
Медаль “Аршанскі замак” выраблены прадпрымальнікам Міхасём Паўлавым паводле эскізу вядомага віцебскага гісторыка і краязнаўцы Ігара Цішкіна. Мядаль нясе на сабе стылізаваную выяву Аршанскага замка, якую можна пабачыць на мапе Вялікага княства Літоўскага, выдадзенай Хрыстафорам Радзівілам у 1613 г.
Як вядома, Аршанскі замак існаваў у XIV — XVII ст. і размяшчаўся ў сутоку Дняпра і Аршыцы.
Месца, дзе стаяў Аршанскі замак, даследвалі ў розныя часы беларускія археолагі і гісторыкі Аляксандр Ляўданскі, Георгі Штыхаў, Юры Драгун, Вольга Ляўко. Наш вядомы зямляк Мікола Купава ў годзе апублікаваў артыкул “Рамантычная загадка беларускай культуры”, дзе досыць падрабязна выклаў плён сваіх даследванняў. Артыкул быў надрукаваны ў часопісе “Наша вера” №1/1999, яго можна адшукаць у Інтэрнэце.
Керамічны мядаль “Аршанскі замак” прадаецца ў рэчышчы дабрачыннай акцыі, абвешчанай яго стваральнікамі. Яны мяркуюць пералічыць частку сродкаў ад продажу медалёў на адмысловы рахунак, адкрыты з мэтаю збірання ахвяраванняў на рэстаўрацыю помніка архітэктуры 18 ст., жылога будынка кляштара базылянаў, які належыць цяпер прыходу Свята-Пакроўскай царквы Віцебскай епархіі БПЦ.
Гэты, і іншыя керамічныя медалі з выявамі гістарычных і архітэктурных помнікаў Воршы можна набыць у краме “Талер”, у працоўныя дні з 9.00 да 19.00 , у суботу з 9.00 да 17.00; тэл./факс 8 -0216-338-266.