Зміцер Дзядзенка
Прачынаюся я зранку — адчуваю ў целе спрыт,
Як спартсмэн, гатовы да Алімпіяды.
Прыглядзеўся да сябе — а гэта ўзняўся дабрабыт,
Рыхтык так, як абяцала нам улада.
Ён узняўся і стаіць, не хоча падаць —
Датрымала абяцанні наша ўлада!
Скажа кожны ідэолаг: «Ад эпохі пірамід
І ў любой — якую ні вазьмі — краіне
Толькі дзякуючы ўладзе можа ўзняцца дабрабыт…»
Вось і ў нас ён падымаецца няспынна.
Ён узняўся, як даляр па-над рублём…
Але мы і дабрабыт перажывём.