Зміцер Дзядзенка. Гімн прафесійнага грамадзяніна

Новости общества
0
(0)

Зміцер Дзядзенка

Прафесій шмат на свеце ёсць, куды ні гляну я:
Сантэхнік, медык, кадравік і трактарыст…
Мой сябра Пеця ўладкаваўся грамадзянінам,
Бо іншай працы не прымае арганізм.

Яму няпроста: ён штодня цяпер змагаецца
За грамадзянскую пазіцыю сваю.
Але народзец навакол не той трапляецца —
І не ў нагу ідуць, і хорам не пяюць.

Адна надзея
На дабрадзеяў —
Яны не ходзяць з рукой пустой:
Падкінуць грошай,
Бо ён харошы,
Ён грамадзянін, не абы-хто.

Штодзённа Пеця як з трыбуны надрываецца:
Ён крытыкуе амаральнасць і цынізм,
За нас усіх ён і хвалюецца, і каецца,
І хоча нават ваяваць за гуманізм.

На жаль, сярод электратату ёсць і спрытныя,
І Пеця з гэтае прычыны дужа злы:
Яны ківаюць на жытло яго элітнае,
А то — на «Лексус», дарагі яму… Казлы!

Адна надзея
На дабрадзеяў —
Яны не ходзяць з рукой пустой:
Падкінуць грошай,
Бо ён харошы,
Ён грамадзянін, не абы-хто.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий