У Віцебску збіраюцца паставіць помнік народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. Створана ініцыятыўная група, якая арганізоўвае збор сродкаў для узвядзення помніка.
У чэрвені спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння славутага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. На жаль, да сеняшніх часоў у горадзе, дзе вучыўся наш зямляк, прызнаны яшчэ пры жыцці класікам, не ўсталявана помніка ў яго гонар.
Збудаванне помнікаў за народныя грошы – даўняя і добрая традыцыя беларусаў. Ініцыятыўная група звяртаецца да жыхароў Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, грамадзян іншых краін з просьбай прыняць удзел у гэтай дабрачыннай акцыі, піша карэспандэнт “Народных навін Віцебска”. Кожны з нас можа унесці няхай і невялічкую суму ў такую высакародную справу.
Індывідуальныя і калектыўныя ахвяраванні неабходна пералічваць на спецыяльны рахунак: № 3015095280016, МФО 150801635 у філіяле №200 ОАО «АСБ «Беларусбанк», г.Віцебск, у любым аддзяленні гэтага банка з пазнакай «На помнік Быкаву».