У лесе пад Віцебскам знайшлі невядомае пахаванне ахвяр сталінскіх рэпрэсій?

Новости общества
0
(0)

Паводле ўспамінаў тамтэйшых старажылаў, у лесе паміж вёскамі Хайсы і Дрыколле ў 1937-38 гадах расстрэльвалі людзей. І сёння ў гэтым лесе можна ўбачыць парэшткі – чалавечыя косткі і чарапы з адтулінамі ад куль.

Парэшткі ў вялікіх ямах, яўна раскапаных невядомымі асобамі, не аднойчы бачылі жыхары бліжэйшых вёсак, калі хадзілі збіраць грыбы ў гэты лес. Адзін з вяскоўцаў, Іван Кудзінаў, звяртаўся ў мясцовы сельсавет – маўляў, дапамажыце высветліць, што за людзі тут былі пахаваныя. Але не дачакаўся ні адказу, ні канкрэтных захадаў. Ягоны брат, Сяргей Кудзінаў, згадвае пра матчыны аповеды пра даўнейшыя падзеі:

«Мы збіралі з братам грыбы і ўбачылі ямы, яны былі раскапаныя, а ў ямах – чалавечыя парэшткі. Вярнуліся дадому, пачалі распытваць маці, яна ўсё жыццё жыла ў вёсцы Баравое, якую зараз далучылі да Дрыколля. Яна казала, што тут былі расстрэлы – людзей прывозілі на машынах. І нехта з вяскоўцаў адноўчы натрапіў на ачапленне, дык яму сказалі, каб ён хутчэй сыходзіў і не задаваў лішніх пытанняў… Мой брат быў чалавек актыўны, хацеў даведацца, што тут да чаго. Аднак не атрымалася. І толькі цяпер ягоная мара збылася – нехта ўрэшце зацікавіўся гэтай праблемай!»
Праблему невядомых пахаванняў узняў жыхар Віцебска, актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, пачуўшы пра косткі, раскіданыя ў лесе, ад братоў Кудзінавых. Ён працаваў у архівах, прыязжаў некалькі разоў на месца, апытваў старажылаў у вёсцы.

Васіль Дрындрожык, жыхар вёскі Дрыколле, згадвае, што мясцовы ляснік паказваў яму ямкі ў лесе і тлумачыў, што «тут расстрэльвалі людзей». І ад старэйшых яму, вясковаму хлопчыку, у 1937-38 гадах даводзілася чуць, што людзей у лес прывозілі па начах, потым раздаваліся стрэлы і крыкі.

orshatut_1311_f4

Валянціне Шагеевай, у 1937 годзе было 4 гады. Яна памятае ўжо пасляваенныя падзеі: як той лес, дзе стралялі людзей, раптам пачалі карчаваць да садзіць на гэтым «полі» збожжа. І ячшэ яна бачыла на ўласныя вочы, што ў лесе заставаліся ямкі-пахаванні, а потым сюды пачалі прыязжаць нейкія людзі, раскопваць іх, нешта шукаючы – «ці каштоўнасці, ці нешта такое».

orshatut_1311_f3

orshatut_1311_f5

orshatut_1311_f1

Знайшоўшы гэтыя пахаванні разам з мясцовымі жыхарамі,Ян Дзяржаўцаў вырашыў, што трэба тэрмінова паведаміць у адказныя структуры, каб спецыялісты правялі экспертызу парэшткаў і перазахавалі іх належным чынам. Віцебскія актывісты КХП БНФ падалі заяву ў пракуратуру, следчы камітэт і міліцыю, каб ініцыяваць праверку: чые парэшткі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў ляжаць у лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. У памяць пра гэтых людзей, якія не былі пахаваныя паводле хрысціянскай традыцыі, у лесе ўсталявалі некалькі крыжоў — каля ямаў, дзе былі знойдзены чарапы і косткі. Грэка-каталіцкі святар айцец Зміцер (Грышан) адслужыў паніхіду каля імправізаванай брацкай магілы. Прысутныя маліліся за ўсіх разам – бо імёны пахаваных тут нябожчыкаў невядомыя.

Нагадаем, што падобным чынам адкрылася праўда і пра «аршанскія Курапаты» – месца масавых расстрэлаў у гады сталінскага тэрору ва ўрочышчы Кабыляцкая гара. Падчас будаўніцтва чыгункі да станцыі Орша-Паўночная былі знойдзены чалавечыя косткі. Экспертызай было ўстаноўлена, што ў лесе пад Андрэеўшчынай расстрэльвалі менавіта ахвяраў сталінскіх рэпрэсій – мірных жыхароў.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий