24 кастрычніка міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што ў Беларусі будзе «жастачайшая лібералізацыя».
Хтось рагоча, нехта плача,
Я сяджу ў прастрацыі:
Дачакаўся жастачайшай
Лібералізацыі.
І па СМІ засакатала
Процьма каментатараў…
А мянтам ужо раздалі
Лібералізатары!
Зміцер Дзядзенка