У музее Уладзіміра Караткевіча арганізавалі дзве эксурсіі па казкам пісьменніка

Новости культуры
0
(0)

Не кожны ведае, што наш знакаміты зямляк, пісьменнік Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч пісаў творы для дзяцей. Гэта цудоўныя казкі, якія ў маленстве пачуў ад свайго дзядулі Васіля Валодзя Караткевіч.

Хлопчык не толькі праз усё жыццё пранёс любоў да краіны казак, але і сам напісаў некалькі дзесяткаў казачных гісторый, якія выдадзены асобнымі кніжкамі. Па некаторых з іх пастаўлены тэатралізаваныя спектаклі, зняты цікавыя мультфільмы.

У музеі У.С. Караткевіча для маленькіх аршанцаў арганізаваны дзве экскурсіі па казках вядомага беларускага пісьменніка: «Ад зямлі і ад людзей» і «У тым краі, дзе мы с табой жывем…» Адна з апошніх экскурсійных груп пабывала тут 5 лістапада бягучага года. Група першакласнікаў СШ № 12 разам са сваёй настаўніцай Святланай Мікалаеўнай Груца наведала музей, дзе рабяткі з цікавасцю паслухалі гісторыю пра дзяцінства будучага пісьменніка, яго першыя крокі ў вялікую літаратуру, а самае галоўнае – даведаліся пра казачную краіну, якую стварыў Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч для многіх пакаленняў маленькіх чытачоў, пішуць супрацоўнікі музея.

«Казка – ад нашай зямлі і яе людзей. Яна – чароўны сон і яна думка чалавека», – напісаў Уладзімір Караткевіч пры стварэнні сваіх гісторый для дзетак. З гэтым выказваннем нельга не пагадзіцца, бо захапленне, цікаўнасць і дапытлівасць юных аршанцаў пад час экскурсіі – яскравае таму падцверджанне.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий