Конкурс запачаткаваў Беларускі архіў вуснай гісторыі. Галоўная мэта конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа. Самыя цікавыя з іх даслаць або перадаць арганізатарам конкурса. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў. Падрабязныя ўмовы конкурса можна даведацца тут.
Прэзентацыі конкурса “Памяць Народа” пройдуць у Мінску і ўсіх абласных гарадах Беларусі. У Віцебску прэзентацыя конкурса адбудзецца 4 лютага ў памяшканні Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага ( вул. Фрунзэ, 30а). Пачатак а 18:30.
На сустрэчы можна будзе пазнаёміцца з досведам тых, хто ўжо запісваў такія інтэрв’ю, і яшчэ раз пераканацца, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў мінулага часу, а таксама задаць пытанні

