Полька «КРЫМНАШ»

Новости культуры
0
(0)

Паэт — гэта не проста чалавек, які піша вершы. Паэт — гэта наш сучаснік, суайчыннік і суграмадзянін. І вершы не заўсёды пішуцца толькі на «вечныя» тэмы. Паэту, як і кожнаму з нас, уласціва рэагаваць на імклівую рэчаіснасць, і адгукацца вершаваным радком на «злобу дня».
Паэтычныя асацыяцыі могуць быць не заўсёды наўпрост звязанымі з той ці іншай канкрэтнай падзеяй. Але часам толькі ў паэтычным радку можа адлюстравацца гумар сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся.

Мы будзем знаёміць вас, дарагія чытачы, з паэтычнымі асацыяцыямі на падзеі навакольнага жыцця, якімі з намі падзеліцца наш земляк, які жыве зараз у Менску, паэт і журналіст Зміцер Дзядзенка.

Грукну сходу ў дзверы —
Дома я ці дзе?
Адчыняй, халера!
Гаспадар ідзе.
Дзе мяне насіла?
Як табе сказаць…
Памагаў Расіі
Крым адваяваць.

Мы пілі за нашых,
За эСэСэСэР.
А пасля я@ашыць
Сталі мы бандэр.
Скуль у нас бандэры?
Ну, адкуль мне знаць!
Адчыняй, блін, дзверы!
Колькі мне чакаць!..

Зубы я ня шчэру —
Проста там баліць:
Мабыць, і бандэры
Ўмеюць морды біць…
У эСэСэСэРы
Я б ім паказаў…
Адчыняй, блін, дзверы —
Гаспадар сказаў!

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий