

Срэбныя манеты яшчэ засталіся ў гомельскім аддзяленні Нацбанка. У Магілёве таксама яшчэ можна набыць і срэбныя, і медна-нікелевыя манеты. Срэбная манета каштуе 380 тысячаў, медна-нікелевая — 50 тысячаў рублёў.
У некаторыя іншыя гарады – прыкладам, у Брэст, Баранавічы, Пінск, Віцебск, Гродна, Полацк і Бабруйск манеты яшчэ ўвогуле не завозіліся. А тым часам на інтэрнэт-аўкцыёнах манеты з а Астрожскім ужо перапрадаюць — па значна вышэйшых цэнах.
Усяго было адбіта 5000 манет, прысвечаных гетману ВКЛ. Дзве тысячы — са срэбра (сплаў 925) наміналам 20 рублёў. Яшчэ тры тысячы — з медна-нікелевага сплаву. Яны маюць меншыя дыяметр і намінал — 1 рубель.
На аверсе манеты змешчаны дзяржаўны герб Беларусі, намінал манеты, а таксама выявы пергамента з пячаткай і булавы — сімвала гетманскай улады. Рэверс аздоблены партрэтам Канстанціна Астрожскага і фамільным гербам. Дызайнам манеты замалася Святлана Заскевіч.
Памятныя манеты з Канстанцінам Астрожскім былі выпушчаны 24 лістапада 2014 г. у серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы. Іх выпуск прымеркаваны да 500-ых угодкаў бітвы пад Оршай (8 верасня 1514г.), падчас якой войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім перапагло ўтрая большае войска Маскоўскага княства. «Значэнне Аршанскай бітвы мела вялікі ўплыў на ход гістарычных падзей ва Усходняй Еўропе», — піша доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі Анатоль Грыцкевіч.

