Жыве Пашынскі кватэрнік!

Новости культуры
0
(0)

Гэта выдатна, што ў нас ёсць такі HIPPIE HOUSE! І там час ад часу праходзяць такія выдатныя сейшны.

У гэтым, што прайшоў надоечы, было шмат рознага плану выступоўцаў. Магілеўскі “Гор реактив” адкрыў канцэрт. Граюць на сярэднім узроўні сярэдні рок-н-рол з уплывам пост-панка. Пра што? “Все хорошо, кайф не прошел, / Страшно трезветь” (“Всё хорошо”) “Не уверен – не обгоняй, / Если слаб – лежи, отдыхай.” А гэта ўжо з іншай песні. Яшчэ цытата: “П…ем с братом Лехой – это был запой… / Надо ж было так нажраться, / Не хватило сил добраться.” Чым далей слухаеш, тым больш ловіш сябе на тым, што гэта ўсё нейкая адна доўгая песня пра адно і тое ж. Здаецца, граць умеюць і не першы дзень на сцэне, але ў прынцыпе такіх пахмельных каманд цяпер троху ёсць.

ГОР РЕАКТИВ
Гор реактив

І тут лупануў дождж, ды яшчэ з навальніцай! Прыйшлося ўсім перамяшчацца пад дах HIPPIE HOUSE. Олег Сухарїв прыехаў на Беларусь з слаўнага горада Камянец-Подільскі. І шчыра здзівіў. Здзівіў сваім напорам, заводам, драйвам, якімі і блізка не валодаюць нашыя ні Мельнікаў, ні тым больш Камоцкі. А гумар і дасціпнасць канкуруюць з Шалкевічам. Украінская аўтарская песня ўвабрала ў сваю тканіну і нацыянальны характар украінцаў. Алег то раптам кідаў гітару і пачынаў стоячы ў стылі рэпа пад хлапкі рукамі дэкламаваць вершы, то зноў спяваў у традыцыйнай манеры. Дарэчы, заспяваў пару песень на беларускай, а словы ўзяў з нашага часопіса “Дзеяслоў”. Апошнія гады Алег жыве на Беларусі, і гэта многае тлумачыць. Сапраўдны самародак на полі аўтарскай песні: тэматыка песень самая шырокая – ад Адама, да Патсдама. “Трымайся!”, “Боря”, “Міть (Імгненне)”, “Купальскі попіл”, “Рэзка кантынентальны клімат”, “Жыцьця котытьця колесом” – гэта далёка не ўсе назвы песень. У нас з такім экспансіўным стылем выканаўцаў мала.

Олег Сухарїв
Олег Сухарїв
ПАД ДАЖДЖОМ
І тут лупануў дождж

“Pat Yankees” каманда зусім маладая, пацаны, што называецца. З Барані, выхаванцы рок-клуба Сашы Мухіна. Таленавітыя, нічога не скажаш. Галоўная персона – вакаліст Уладзіслаў Захарэнка. Спяваюць усё па-англійску, стыль – нешта сярэдня-амерыканскае паміж “Nirvana” i “Guns ‘n Roses”.  Народ адразу завёўся і стаў угараць, як на той жа “Нірване”. Не ведаю ці праўда, але ўжо нібыта імі атрымана запрашэнне ў ЗША на 15 канцэртаў і цяпер вырашаюцца пытанні з візамі ды іншымі фармальнасцямі. Што і не дзіўна. З такой назвай толькі туды.

Pat Yankees
Pat Yankees

Далей былі панкі. Магілеўскі квартэт “Ядрён батон” граюць класічны панк-рок. Скажу адно: яшчэ пару такіх “Ядрён батонаў” і HIPPIE HOUSE разнясуць ушчэнт. Што-што, а гоцаць разам наш народ ці не адзінае, што добра ўмее! Але пасля “Sex Pistols” ды “Гражданской обороны” панкі ўжо мяне мала цікавяць, бо тымі ўсё сказана ў гэтым плане.

ЯДРЁН БАТОН
Ядрён батон

А вось на групоўцы з Бярэсця “Беловежская пуща” ніхто не гоцаў. Хаця якраз гэтае трыо з кампутарам замест ударных мне падалося больш цікавым, чым “Батон”. Яны якраз і найбольш нагадваюць Ягора Летава і мелодыкай, і словамі. А іхныя чырвона-зялёныя салдацкія вушанкі – файная фішка! Але, здаецца, у іх яшчэ праблемы фармавання паўнавартаснай каманды.

Беловежская пуща
Беловежская пуща

Нарэшце аршанская каманда “Тарас на Парнасе” замыкала вечарыну. Яна вырасла з былога «Титула», але прынцыпова адрозніваецца ад таго. І музыкай, і тэкстамі, і мовай. І вось што я вам у сувязі з гэтым скажу: маладыя людзі пасля татальнага вынішчэння ў нас нацыянальнай мовы гэтай уладай на ўсіх узроўнях неяк нечакана сталі па-іншаму ставіцца да яе. “Мроя” ў 1987 годзе калі першы раз выступала ў Воршы, сустрэла тады амаль поўнае неразуменне залы. А калі нехта пачынае цяпер спяваць па-беларуску, дык гэта ўспрымаецца яўна ўжо яўна станоўча. Нечакана станоўча. Пачынаюць падпяваць, хлопаць, топаць і наогул узрушацца. У гэтым пераканаўся на прыкладзе “Тараса на Парнасе”. Вакаліст гурта Андрэй Мятліцкі піша файныя песні. “Была раней мова – / Цяпер няма моў, / Раней былі словы – / Цяпер няма слоў. /… Гэй, Белая, адгукніся!” Так проста, і так выдатда сказана. І водгук ёсць тут і зараз. Музычныя тэмы адпавядаюць паэтычным вобразам, акардэон арганічна гучыць разам з “цяжкімі” гітарамі. Як сказаў гітарыст “Парнаса” і даўні знаёмец яшчэ па “Течению” Коля Бахцін, у гэтым складзе граюць недзе з паўгода. І добра граюць! Нават на “біс” зайгралі яшчэ раз “Белую”. Буду чакаць новых сустрэч з задавальненнем.

Тарас на Парнасе
Тарас на Парнасе
Угар
Угар

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий