У Оршы пройдзе свята «Масленічны разгуляй»

Новости культуры
0
(0)

21 лютага ў горадзе адбудзецца тэатралізаванае шэсце, а потым аршанцаў запросяць на плошчу калегіума езуітаў.

Свята «Масленічны разгуляй» пройдзе ў межах абласнога агляду-конкурса гісторыка – культурнай спадчыны, фальклору і рэдкіх традыцыйных раместваў “Букет Прыдзвіння”. Такі конкурс праводзіцца ў Орша не ўпершыню, і заўжды збірае мноства гледачоў.

З 20 лютага пачынаецца масленічны тыдзень. Масленіца заўсёды асацыявалася з усеагульнай весялосцю, забавамі, радасцю ад набліжэння цёплых вясновых дзянькоў, і заўжды была адным з любімых славянскіх святаў. З ёй звязана шмат звычаяў, якія дайшлі да нашага часу. Адна з найважнейшых масленічных прыкметаў — чым пышней адзначыш Масленіцу, тым лепшым будзе наступны ўраджай. Таму падчас святкавання прынята не толькі весяліцца, але і частавацца. Без багатых пачастункаў не абыдзецца і сёлетняе святкаванне ў Оршы.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий