Коллегиум № 7

Новости культуры
0
(0)

Міжнародны выставачны праект «Коллегиум» ужо сёмы раз заняў выставачную прастору другога паверха калегіума езуітаў. Экспазіцыя настолькі аб’ёмная, што заняла не толькі традыцыйную выставачную залу, але і ўсе сцены калідораў.

Для чаго ствараюць мастакі і скульптары? Для таго, каб гледачы іх творы бачылі і суперажывалі. У гэтым і ёсць сэнс мастацтва. Такія выставычныя праекты, як «Коллегиум», даюць нам такую цудоўную магчымасць. За некалькі гадзін нават збольшага не паспяваеш усё прагледзець; настолькі прадстаўнічая выстава. Адкрыццё экспазіцыі мела адбыцца 26 лютага. Уразіў дэсант вядомых імёнаў, прыбылых на імпрэзу: гэта і вядомы мастацтвазнаўца і крытык Мікалай Паграноўскі, і старшыня Саюза беларускіх мастакоў Рыгор Сітніца, і шэраг вядомых мастакоў. Сітніца гаворыць на мове, падалося залішне доўга – і пра мастацтва, і пра Аршанскую бітву… А калі раптам прыводзіць цытату з Аляксандра Твардоўскага – “Всё пройдёт . И лето горячее, и время собачее” – то ў мадам Святловай (галоўны ідэолаг Аршанскага райвыканкама) прыкметна змяняецца твар. Астатнія толькі ўсміхаюцца.

Але гэта ўсё дэталі. Сёлета ў праекце заўважную перавагу займелі мастакі з суседняй Смаленшчыны. Карціны з большага нядаўнія, ёсць нават ужо сёлетнія. Пераважаюць малафарматныя творы – пейзажы, нацюрморты, партрэты. А скульптуры зусім мала. Спецыфіка такіх “салянак”? Можа быць. Маштабныя палотны трапляюць няшмат, але адразу спыняюць на сабе вока, прымушаюць больш уважліва ўглядацца. Вось вертыкальнае палатно смаляніна В. Кажэўнікава “На благо России. Весна 1787 года”. У постацях галоўных персанажаў карціны ўгадваюцца кн. Пацёмкін і Кацярына ІІ. Удалечыні сілуэты караблёў расійскага флоту. Гэта захоп татарскага Крыма. Надта міла. Галоўнае – ніякай палітыкі. Мне чамусьці больш глянуўся партрэт яшчэ адной мастачкі са Смаленска – Н. Рыжыкавай “Смалянка”. Прыгожы народны архетып прыгожай беларускі ў белай вышыванай сарочцы з шырокай усмешкай. Яшчэ больш міла. Галоўнае – ніякай палітыкі, чыстае мастацтва.

З беларускіх удзельнікаў гучных імёнаў няшмат: можа я нешта прапусціў, але спыніў на сабе толькі Рыгор Сітніца, ягоны графічны твор “Касцёл св. Ганны”. Готыка гэтага віленскага храма нібыта адразу “ўключае” недзе ў прасторы калегіума магутнае дыханне аргана. Затое з расійскіх майстроў пэндзля цэлы гронак імёнаў са званнямі: Р. Намероўскі, народны мастак Расіі, чалец-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў (Смаленск); В. Самарына, заслужаная мастачка Расіі (Смаленск); Л. Аборына, заслужаная мастачка Расіі (Смаленск)… Можа і не ўсе яшчэ. Спадабаўся каларытны партрэт мастака В. Ляшэнкі на тле вежаў смаленскага крамля аўтарства нашага М. Таранды, “Стары дворык” Т. Волкавай з напаўразбураным, але такім жывым старым домам. А найбольш – пейзаж “Восеньскі лес” Ю. Прэабражэнскага, дарэчы, яшчэ аднаго заслужанага мастака Расіі і яшчэ аднаго смаляніна. Добрая выстава.

Коллегиум 1 Коллегиум 2 Коллегиум 3 Коллегиум 4 Коллегиум 5 Коллегиум 6 Коллегиум 7 Коллегиум 9

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий