Яго абвяшчае грамадскі аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя гістарычнай бітвы пад Оршай.
Паводле ўмоваў, у конкурсе могуць узяць удзел дзеці і моладзь ва ўзросце да 15 гадоў. Тэмамі для малюнкаў могуць быць:
— гістарычнае ўзбраенне, дасьпехі, касьцюмы;
— гістарычны нацюрморт;
— гарады Вялікага Княства Літоўскага;
— праект помніка Канстанціну Астрожскаму для галоўнай плошчы ў Оршы;
— праваслаўныя храмы, якія будаваліся на грошы Астрожскага;
Удзельнікі, вядома, могуць распрацаваць і сваю тэму для малюнка. Выніковая выстава пройдзе ў Мінску, адкрыццё запланавана на 5 верасня.
Арганізатары просяць дасылаць свае працы ўжо аформленымі ў рамкі. Тэлефон для сувязі, па якім можна ўдакладніць падрабязнасці: 8-029-5513236 (МТС)
Актывісты аргкамітэту па падрыхтоўцы да святкавання 500-годдзя гістарычнай Бітвы пад Оршай нядаўна звярнуліся да дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Вячаслава Даніловіча з прапановай правесці археалагічныя раскопкі на месцы Аршанскай бітвы.
Аршанскі гісторык Юрый Копцік, ён займаўся вывучэннем мясцін, дзе адбывалася бітва, сведчыць, што гістарычныя знаходкі тут былі, і нешта трапляла ў музейныя калекцыі, а нешта гублялася.
Ен пэўны, што паводле карціны невядомага мастака «Бітва пад Воршай», якая захоўваецца цяпер у Нацыянальным музэі ў Варшаве, можна нават дакладна ўявіць, а то і аднавіць батальныя падзеі, калі гэтым зацікавяцца рэканструктарскія суполкі.

