У Оршы пакажуць дакументальны фільм пра Барыса Хамайду

Новости культуры
0
(0)

Шмат гадоў таму найстарэйшы апазіцыйны актывіст Віцебска адмовіўся ад прыбытковай працы юрыста, абраўшы дзейнасць, якая найбльш адпавядае ягоным грамадскім і палітычным перакананням. У 1990-я ён стаў адным з заснавальнікаў Віцебскага гарадскога клуба “За дэмакратычныя выбары”, а пазней  — рэадактарам гарадской газеты “Выбар”, аднаго з першых дэмакратычных выданняў Віцебска.

Ён выбраў шлях, на якім замест выгодаў было шмат перашкод: арышты за распаўсюд недзяржаўнай прэсы, штрафы за несанкцыянаваныя пікеты, спрэчкі з землякамі каля знакамітага ў Віцебску “сіняга дому” – бо хтосьці з віцяблян асуджае пазіцыю апазіцыянера,  а хтосьці лічыць яго спраўным героем Беларусі…

Слова “выбар” заўжды  было самым  вызначальнаым у ягоным жыцці. Пра гэта Барыс Хамайда  распавядае ў 15-хвіліннай дакументальнай стужцы, аўтары якой  — журналістка Алена Сцяпанава (Віцебск) і відэааператар Аляксандр Зянкоў (Барысаў).

Аршанцы ўжо знаёмыя з гэтай творчай  здымачнай групай : у студзені 2016 года ў Оршы адбыўся паказ дакументальнага фільма “Я лічу, што я шчаслівы” , знятага пра журналіста, настаўніка, барда і спевака Георгія  Станкевіча. Тады ў прэзентацыі ўдзельнічаў і герой фільма, які  даў невялікі канцэрт для прысутных.

Цяпер  мастацкім  дадаткам  да прэзентацыі стане фотавыстава, прысвечаная Барысу Хамайду. Яе ўдзельнікі – віцебскія фотажурналісты, якія падзяліліся здымкамі з уласных архіваў. Таму ў гледачоў будзе магчымасць убачыць і  падзеі канца 1990-х, калі  існавала рэдакцыя газеты “Выбар”, і цяперашняе “працоўнае месца” спадара Барыса – у цэнтры горада пад  бел-чырвона-белым парасонам,  якое ў Віцебску невыпадкова называюць “выспай свабоднага слова”.

Адкрыццё фотавыставы і прэзентацыя дакументальнага фільма адбудуцца 5 чэрвеня (нядзеля)  ў 14.30  па адрасе вул. Чырвонаармейская, 13

Запрашаем усіх ахвотных!

хамайда 1

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий