“ВІЛЬКЕР” і “ARCHE” сышліся

Новости культуры
0
(0)

У дзень пахавання апошняга народнага паэта Беларусі сышлося так, што ў адным памяшканні сышліся “Вількер месцкі” аршанскі і часопіс “ARCHE-пачатак”.

Прычына была такая, нават дзве прычыны: 395 гадоў таму, у сакавіку 1621 года, кароль Жыгімонт Ваза зацвердзіў звод правілаў “Вількер месцкі”, які выпрацавалі самі ж аршанцы для свайго гарадскога жыцця. І якраз рэдакцыя “ARCHE” прыехала прадстаўляць некалькі адносна нядаўніх нумароў часопіса ў Воршы. Імпрэзу распачаў аршанскі гісторык Юрка Копцік расповядам аб “Вількеры”, з каторага прысутныя даведаліся, што Орша была самым упрывілеяваным горадам Рэчы Паспалітай.

У “Вількеры” было 23 пазіцыі, якія дапаўнялі або папраўлялі тыя нормы Магдэбургскага права, якія не падабаліся па той ці іншай прычыне аршанцам. Такім чынам Орша атрымала такія правы, якіх не мела нават сталіца Вільня. Гэты выдатны дакумант юрыдычнай думкі сведчыў аб высокай ступені прававой адукацыі нашых продкаў: ім быўвядомы Статут Літоўскі, прывілеі на самакіраванне Вільні і Кракава, а таксама пастановы вальных соймаў, якія мелі норму законаў. Пасля вайны 1654-67 гг. аршанцы ўжо ніколі больш у сваёй гісторыі не ўздымаліся да такога ўзроўню прававой культуры і правасвядомасці.

Яшчэ адзін вядомы аршанскі даследчык Віктар Лютынскі зрабіў спавешчанне аб гісторыі прыняцця аршанскіх гарадскіх гербаў розных перыядаў, падрабязна спыніўшыся на прыняцці гербаў 1971 і 1994 гадоў – як і хто распрацоўваў узоры гэтых гербаў, як і калі яны прымаліся. Усё спавешчанне было добра праілюстравана фотаілюстрацыямі. З апошніх высветлілася, што афіцыйны сцяг Оршы, які і так зроблены непрафесійна і яўна няўдала, і, ў адрозненні ад герба, яўна не карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод аршанцаў, практычна адзін у адзін паўтарае сцяг суб’екта Расійскай Федэрацыі Рэспублікі Алтай.

Нарэшце рэдактар часопіса (не блытаць з галоўным рэдактарам) “ARCHE” Зміцер Віцько прадставіў №11 часопіса за 2015 год з раманам Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” і №12 за той жа год. На апошнім варта спыніцца асобна: гэта тэматычны нумар, прысвечаны гісторыі Беларусі ў ХVII ст., і мае красамоўную назву “Срэбны век”. Нумар складаюць даследванні польскіх і беларускіх гісторыкаў. Былі таксама прадстаўлены некалькі выданняў выдавецтва “Інбелкульт” рознай тэматыкі. Мне асабіста прыгянуўся зборнік матэрыялаў вядомага нашага гісторыка Вячаслава Насевіча пад агульнай назвай “Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя”. Арганізатарам сустрэчы выступіла ТБМ імя Ф. Скарыны і віцебскае аддзяленне фонду імя Льва Сапегі.     

орша 2 орша 3

орша 1

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий