Аршанцы хочуць ведаць, што робяць для захавання помніка архітэктуры яго гаспадары

Новости общества
0
(0)

Калектыўны ліст наконт стану будынка базыльянскага кляштара накіраваны да «адказных за адраджэнне Свята-Пакроўскага манастыра ў Оршы» ігуменні Анфісы (Любчак) і манахіні Даніілы (Цяцьковай).

Мінулай восенню аршанскія краязнаўцы звярталіся да Мітрапаліта Фідарэта, каб ен паспрыяў справе захавання помніка архітэктуры 18 стагоддзя, былога будынка базыльянскага кляштара. Атрымалі адказ і ад яго самога, і  ад «адказных за адраджэнне Свята-Пакроўскага манастыра ў Оршы» ігуменні Анфісы (Любчак) і манахіні Даніілы (Цяцьковай). Апошнія даслалі «справаздачу» пра дзейнасць па захаванні помніка архітэктуры за апошнія 8 год, у якой няма і дзесятка пунктаў.

«Адказныя» ігумення Анфіса і манахіня Данііла з талачынскага  Свята-Покроўскага манастыра, за якім «замацаваны» аршанскі гістарычны помнік, пішуць, што прыбралі смецце, абгарадзілі будынак плотам, забілі дошкамі вокны і дзверы  ( кожны можа пераканацца, што далёка не ўсе) і частку будынка накрылі дахам (не больш за адну чацвёртую частку). А яшчэ пабудавалі побач драўляную царкву.  Якое  гэта мае значэнне для захаванасці помніка архітэктуры — не зразумела, гаворыць Тацяна Вароніна былая музейная супрацоўніца і адна з аўтараў ліста:

«Яшчэ было напісана, што замоўлены праект рэстаўрацыі будынка, і што праектная дакументацыя  «у стане завяршэння». Мы гэта чуем ўжо год! А хацелася б прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта. І яшчэ даведацца пра лёс грошай, ахвяраваных на адбудову помніка архітэктуры. Як вядома, грошы на дабрачынны рахунак пералічвалі і наш зямляк, мастак Мікола Купава, і іншыя людзі. Многія імкнуліся набыць нешта ў царкоўнай лаўцы ва ўнівермагу, бо было сказана, што сродкі адтуль таксама йдуць н справу рэстаўрацыі. Толькі так і не вядома, колькі сабрана тых сродкаў! Як можна спадзявацца на новыя ахвяраванні, такія патрэбныя ў гэтай справе, калі расход грошай застаецца таямніцай? Грамадскасць мае права ведаць, куды пайшлі ахвяраваныя сродкі!»

Можа, грашовая дапамога аршанцаў Віцебскай епархіі праваслаўнай царквы не патрэбна ўвогуле. Ліст да краязнаўцаў, напрыклад, напісаны не на простым аркушы паперы, а на адмысловым, упрыгожаным выявай таго самага базыльянскага кляштара… Значыцца, пэўныя сродкі ў «адказных» ёсць.  Дык чаму помнік архітэктуры зноў чарговую зіму прастаяў без даху, нават часовага?

Аршанцы, якія падпісаліся пад калектыўным лістом, чакаюць адказу і наконт сабраных грошай, і наконт дакладных тэрмінаў пачатку рэстаўрацыйных работ. А не яшчэ аднаго непераканаўчага «прызнання ў любові» да аб’екта гістарычнай спадчыны.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий