Дарагія аршанцы!

Новости общества
0
(0)

Езуіты? А, ведаем: гэта былі такія каварныя манахі, што заўжды трымалі пад сутанай напагатове яд і кінжал! Гэта стандартны адказ звычайнага жыхара Беларусі, ці не так? Даследванне Юркі Копціка «Гісторыя Аршанскага езуіцкага калегіума» разбурае гэты распаўсюджаны стары савецкі міф аб дзейнасці ордэна езуітаў на Беларусі. Стварэнне еўрапейскай сістэмы адукацыі на Беларусі праз сетку сваіх навучальных устаноў — калегіумаў — паставіла езуітаў надоўга ў авангард еўрапейскай асветы. Што мы ведаем пра гэта? Пры гэтым аўтар — чалавек не ангажаваны: ён не католік, і ўвесь комплекс яго 8-гадовых даследванняў нікім не фінансаваўся. У кнізе ўсебакова прасочваецца ўся гісторыя Аршанскага калегіума, ад перадгісторыі яго заснавання ў апошняй чвэрці ХVI ст., да яго ліквідацыі расійскімі ўладамі ў 1820 г.

Да Вас звяртаецца аршанскі гісторык Юрый Аляксандравіч Копцік. У самым цэнтры горада цяпер знаходзіцца на сёння самы значны помнік гісторыі Оршы – комплекс будынкаў калегіума езуітаў і школы-бурсы. У 2007-08 гадах гэтыя будынкі прайшлі працэс рэканструкцыі і набылі цяперашні выгляд. Гісторыя калегіума езуітаў стала прадметам майго больш чым васьмігадовага даследвання, работы ў бібліятэках і архівах Беларусі і за яе межамі. Вынікам гэтых даследванняў стала стварэнне манаграфіі “Гісторыя Аршанскага езуіцкага калегіума”. На сённяшні дзень на аснове гэтай манаграфіі створана кніга, прысвечаная гісторыі гэтай навучальнай установы ХVII-XIX стст. Яна цалкам гатовая для выдання. Горад варты мець такую аб’ектыўную гісторыю аднаго з сваіх найбольш цікавых помнікаў, напісаную незалежным даследчыкам. Ёсць рэцэнзія на кнігу вядомага гісторыка, кандыдата гістарычных навук С. Тарасава. Аб’ём кнігі – 80 старонак фармата А4 і амаль столькі ж ілюстрацый, плануемы наклад – 250 асобнікаў. Але ў цяперашніх няпростых умовах выдавецтвы баяцца рызыкаваць сваім і без таго хісткім фінансавым становішчам на цяперашнім кніжным рынку. І іх можна зразумець. Гарадская адміністрацыя, на жаль, не мае магчымасцяў сёння дапамагчы кнізе ў фінансавым плане. Застаецца адно – звярнуцца да Вас. Бо іншыя магчымасці знайсці неабходную суму практычна вычарпаныя.

На выданне патрэбна па сённяшніх коштах 24 000 000 рублёў. Не так многа. Але, з іншага боку, не так і мала. Таму з ветлівай згоды адміністрацыі інфармацыйнага партала ORSHATUT.BY звяртаюся да Вас. Калі ўдасца сабраць неабходную суму, гэта будзе сапраўды наша народная кніга.

Грошы трэба накіроўваць на дабрачынны рахунак на выданне кнігі з наступнымі рэквізітамі: код філіала 647, транзітны рахунак 3819382302077 у аддзяленні 215/59 ААТ “АСБ Беларусбанк” на імя Копціка Юрыя Аляксандравіча. Тыя ахвярадаўцы, сума дапамогі якіх будзе ад 400 000 рублёў, пасля сбору усёй сумы і выдання кнігі, атрымаюць у падарунак асобнік кнігі з асабістым прысвячэннем і подпісам аўтара.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий